Акцыя "Covid патруль"
Валанцёры "Добрае сэрца" ПалесДУ правялі акцыю "Covid патруль".
- Подробнее о Акцыя "Covid патруль"
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
Валанцёры "Добрае сэрца" ПалесДУ правялі акцыю "Covid патруль".
21 кастрычніка прайшоў агляд праектаў, заяўленых на ўдзел у конкурсе інавацыйных праектаў маладых распрацоўшчыкаў "ПІНСК ІНВЕСТ УІКЕНД-17".
Чытанне і восень быццам створаны адно для другога. Халодныя дні схіляюць да ўтульных вечароў дома з кнігай у руках, застаецца толькі выбраць прыдатную. А вызначыцца з выбарам літаратуры вам дапаможа віртуальная выстава “Кнігі восені”, у якой прадстаўлены топ-12 мастацкіх твораў. Усе творы ёсць у бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (навучальны корпус № 3, аўд.3221).
У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1) размешчана кніжна-часопісная выстава «МСФС: міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці». На ёй прадстаўлены кнігі і публікацыі з перыядычных выданняў, у якіх разглядаюцца агульныя прынцыпы, мадэлі і міжнародныя стандарты бухгалтарскага ўліку, апісаны асновы бухгалтарскага ўліку ў замежных краінах, паказана ўзаемасувязь развіцця тэорыі і практыкі айчыннага бухгалтарскага ўліку з замежным. Прадстаўлена практыка прымянення Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці да канкрэтных здзелак і пагадненняў.
У ПалесДУ праходзіць работа экспертнай групы па конкурсе на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
11 кастрычніка валанцёры Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавалі акцыю, прысвечаную Сусветнаму дню псіхічнага здароўя.
8 кастрычніка адбылася экскурсія для замежных студэнтаў ПалесДУ ў Гродна - адзіны горад у Беларусі, які мае статус горада - помніка архітэктуры і горадабудаўніцтва.
9 кастрычніка ў Пінску адбылася рэспубліканская акцыя «Чысты лес-2021», прымеркаваная да Года народнага адзінства, у якой прынялі ўдзел і добраахвотнікі з Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты спецыяльнасці «Садова-паркавае будаўніцтва» пад кіраўніцтвам в.а. загадчыка кафедры В.У.
18 кастрычніка ўнутраны дворык навучальнага корпуса №1 ператварыўся ў арт-студыю, дзе адбыўся конкурс малюнка на асфальце «Пушкін у скверы універа» сярод ліцэістаў 10-х класаў. Сустракаў удзельнікаў у вобразе А.С. Пушкіна ліцэіст 11 «А» класа Бойка Уладзімір Аляксандравіч. Ён вітаў удзельнікаў конкурсу на французскай мове і чытаў вершы. Натхнёныя пажаданнем паэта, у атмасферы свята і выдатнага настрою хлопцы выканалі свае творчыя задумкі: ілюстрацыі былі суправоджаны вершамі і цытатамі з твораў.
У бібліятэцы Палескага дзяржаўнага універсітэта размешчана выстава "Студэнт Ў XXI стагоддзі", якая была падрыхтавана лідэрамі студэнцкага самакіравання. Наведвальнікі экспазіцыі могуць пазнаёміцца з цікавымі праектамі, распрацаванымі і рэалізаванымі каардынацыйным студэнцкім Саветам і Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў, даведацца больш аб рабоце Пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Тут таксама прадстаўлены выпускі "УниВестника" - выдання, заснаванага студэнтамі і адміністрацыяй універсітэта.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий