ТЭЛЕФОН ГАРАЧАЙ ЛІНІІ ПА ПЫТАННЯХ ПРЫЁМНАЙ КАМПАНІІ
БУДНІЯ ДНІ
З 9:00 ДА 16:00 (перапынак з 13:00 да 13:30)
8-0165-30-13-30
СУБОТА
З 10:00 ДА 14:00
8-044-559-32-59
ВЫХАДНЫ НЯДЗЕЛЯ
ТЭЛЕФОН ГАРАЧАЙ ЛІНІІ ПА ПЫТАННЯХ ПРЫЁМНАЙ КАМПАНІІ
БУДНІЯ ДНІ
З 9:00 ДА 16:00 (перапынак з 13:00 да 13:30)
8-0165-30-13-30
СУБОТА
З 10:00 ДА 14:00
8-044-559-32-59
ВЫХАДНЫ НЯДЗЕЛЯ
Удзел у гарадскім месячніку па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку прымаюць супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта. Аб’ектамі для ўборкі сталі не толькі тэрыторыі каля ўніверсітэта, але і месцы баявой і воінскай славы, гарадскія паркі і скверы. Агульнымі намаганнямі ўжо выкананы значны аб’ём работ. Удзел у такіх месячніках спрыяе павышэнню асабістай адказнасці кожнага чалавека за падтрымку чысціні і парадку ў паўсядзённым жыцці, дазваляюць далучыцца да грамадска значнай і важнай справы.
11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года. У траурным мітынгу ў Пінску, які адбыўся каля знака “памяці вязняў фашысцкіх канцлагераў”, прынялі ўдзел і студэнты ПалесДУ.
Сёння Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту спаўняецца 17 гадоў. За такі невялікі для ВНУ тэрмін мы ўжо дасягнулі многа. ПалесДУ сёння – гэта навукова-адукацыйны комплекс, які дынамічна развіваецца, з разнастайнасцю спецыяльнасцей, высокакваліфікаваным прафесарска-выкладчыцкім саставам, сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі, укараненнем інавацыйных адукацыйных праграм. Менавіта дзякуючы прафесіяналізму і захопленасці выкладчыкаў і вучоных, дзякуючы накіраванасці на вынік і працавітасці студэнтаў наша ВНУ заняла трывалае месца ў сістэме адукацыі краіны і адпавядае самым высокім патрабаванням.
3 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце працавала дыялогавая пляцоўка па выніках Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, які непасрэдна прымаў удзел у мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі, студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта абмеркавалі асноўныя тэмы, якія былі закрануты Кіраўніком краіны ў звароце. На сустрэчы былі паднятыя пытанні, якія датычацца гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў, умацавання інстытута класічнай сям’і, павелічэння ролі навукі ў развіцці эканомікі і важнасць удзелу кожнага ў захаванні суверэнітэта і незалежнасці нашай краіны.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий