Навiны

​​​​​​​31 сакавіка 2023 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі звярнуўся  са штогадовым пасланнем беларускаму народу і парламенту. Па традыцыі ў Палескім дзяржаўным універсітэце ў анлайн-рэжыме быў арганізаваны грамадскі прагляд паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім прысутнічалі выкладчыкі, супрацоўнікі ўніверсітэта, студэнты, члены каардынацыйнага студэнцкага савета ПалесДУ, прадстаўнікі прафсаюза, члены ГА “БРСМ” і ГА “Белая Русь”.

​​​​​​​Фізкультурна-спартыўны фестываль “МЫ РАЗАМ!!!” набірае абароты. 4 красавіка ў спартыўнай зале ДУА “Пінская спецыялізаваная школа-інтэрнат” адбылася матчавая сустрэча па баскетболу, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. На спартыўнай пляцоўцы сустрэліся зборная каманда школы-інтэрнат і зборная каманда валанцёрскай арганізацыі “Крылы надзеі” факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. Перамогу атрымала зборная каманда студэнтаў.

​​​​​​​Суб’ектам інавацыйнай структуры ААТ “Тэхнапарк Палессе” і Адміністрацыяй свабоднай эканоамічнай зоны  (СЭЗ) “Брэст” 4 красавіка 2023 года быў заключаны Мемарандум аб супрацоўніцтве. З боку СЭЗ “Брэст” подпіс пад дакументам паставіў Кіраўнік адміністрацыі – Самалазаў Міхаіл Мікалаевіч, ад ААТ “Тэхнапарк Палессе” – дырэктар Козыр Аляксей Віктаравіч.
​​​​​​​2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень у 1996 годзе была падпісана Дамова аб утварэнні Супольнасці. Факт падпісання паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі.
​​​​​​​29 сакавіка 2023 года спецыялістамі дэпартаменту карпаратыўнага бізнесу ААТ “Белаграпрамбанк”  пры падтрымцы кафедры банкінга і фінансавых рынкаў праведзены вебінар на тэму “Асновы маладзёжнага прадпрымальніцтва і фінансавай граматнасці” для студэнтаў 2-3 курсаў факультэта эканомікі і фінансаў і слухачоў стартап-школы ПалесДУ.
У межах правядзення на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Біялогія” і “Хімія” для школьнікаў быў арганізаваны рад прафарыентацыйных мерапрыемстваў.
На базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта стартаваў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Хімія” і “Біялогія”. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося ў актавай зале 28 сакавіка.
Студэнт факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Антон Сцепанюк уключаны ў склад абласнога валанцёрскага савета Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.
​​​​​​​28 сакавіка ў межах дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Тыдня лесу, на інжынерным факультэце адбыўся семінар з удзелам прадстаўніка Пінскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэбкаўца Дзмітрыя Дзмітрыевіча і дзяржінспектара Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Супраненка Вадзіма Іванавіча на тэму “Захаванне відавой разнастайнасці лясной экасістэмы”.
16 сакавіка адбылося першае ў 2023 годзе пасяджэнне гарадскога навукова-даследчага клуба школьнікаў “Траекторыя пошуку” пры факультэце эканомікі і фінансаў.
Подписаться на Навiны