У межах Адзінага дня інфармавання Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведала старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Старавойтава Ірына Анатольеўна. На сустрэчы з лідарамі студэнцкага самакіравання і супрацоўнікамі ВНУ была абмеркавана тэма: “80 гадоў трагедыі Хатыні. Вынікі расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.









