Паважаныя карыстальнікі бібліятэкі! Нагадваем Вам, што пасля заканчэння экзаменацыйнай сесіі неабходна вярнуць у бібліятэку падручнікі і навучальныя дапаможнікі па прадметах, якія Вы паспяхова вывучылі.
Прагледзець, якая літаратура Вам выдадзена, можна на сайце ўніверсітэта на бібліятэчнай старонцы ў Электронным каталогу, прайшоўшы аўтарызацыю. Паролем для ўваходу ў электронны фармуляр служыць нумар чытацкага білета.
У выпадку страты ці пашкоджання літаратуры з фонду бібліятэкі, вам неабходна звярнуцца ў каб. 3331 у навучальным корпусе № 3 і замяніць гэтае выданне.
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што падручнікі і навучальныя дапаможнікі на наступны семестр выдаюцца пры адсутнасці запазычанасці за папярэдні семестр.









