Навiны бібліятэкi

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў СТУДЗЕНІ 2024 г.

Нанатэхналогія сёння ўяўляецца надзвычай перспектыўнай навукай, якая абяцае мноства ўжыванняў, ад стварэння новых і высокаэфектыўных лекаў супраць найцяжкіх захворванняў, да стварэння "малекулярных вытворчасцей", якія дазваляюць вырабляць любыя патрабаваныя рэчывы літаральна па прынцыпе пабудовы малекул з атамаў зыходных элементаў.
Тэматычная выстава “Нанатэхналогіі. Усё з нічога», экспануецца на абанеменце вучэбнай літаратуры (вуч. корпус №1), знаёміць карыстальнікаў з багаццем нанаміру, з шырокім спектрам распрацовак, што  ужо рэальна прымяняюцца ў розных галінах навукі і тэхнікі або якія знаходзяцца на стадыі даследавання.

27 студзеня - дзень памяці ахвяр Халакосту. Гэта трагедыя перыяду Другой сусветнай вайны, трагедыя ХХ ст. Гэты дзень закліканы нагадаць аб нязменнай прыхільнасці барацьбе з антысемітызмам, расізмам і іншымі формамі нецярпімасці, якія могуць прывесці да мэтанакіраваных актаў гвалту ў адносінах да цэлых груп людзей.
У чытальнай зале (аўд.3332) аформлена пераносная кніжная выстава «Холокост: нельзя предать забвению», на якой экспануюцца: навуковая і навукова-папулярная літаратура, дакументальныя крыніцы, брашуры, публікацыі з перыядычнага друку. У матэрыялах адлюстроўваецца не толькі гісторыя, але і сучасны погляд на падзеі тых часоў.
Выстава будзе працаваць да 12 лютага.

28 студзеня сваё прафесійнае свята - Дзень беларускай навукі - адзначаць навукоўцы, даследчыкі і ўсе тыя, хто сваёй штодзённай працай садзейнічае навуковаму прагрэсу і новым адкрыццям.
У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса № 3 экспануецца кніжная выстава “Навукаёмістыя тэхналогіі і чалавек”. На выставе прадстаўлена літаратура, якая адлюстроўвае гісторыю навуковых адкрыццяў, поспехі і сучасны стан беларускай навукі, пра вучоных з беларускімі каранямі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай навукі.

На працягу свайго развіцця чалавецтва ўвесь час сутыкалася з праблемай забеспячэння бяспекі. Бо небяспекі падцікоўваюць чалавека на кожным кроку: пры ўзаемадзеянні з прыродным асяроддзем, на вытворчасці, у побыце, у сацыяльнай сферы.
Прапанаваныя намі кнігі дапамогуць набыць патрэбныя веды і навыкі для прадухілення небяспек і ўмення правільна рэагаваць у экстрэмальных сітуацыях, навучаць ацэньваць рызыкі, прымаць меры па прадухіленні няшчасных выпадкаў і пры неабходнасці аказваць першую дапамогу.

5 кніг аб бяспецы жыццядзейнасці

14 студзеня споўніцца 80 гадоў з дня страшнай трагедыі ў вёсцы Ала Светлагорскага раёна. 12 студзеня 2024 года ў 12.00 у чытальнай зале бібліятэкі (корпус 3, аўд. 3332) будзе праведзены ўрок “Ола – сестра Хатыни”, прысвечаны 80-годдзю трагедыі, як напамінак аб гістарычным мінулым Беларусі, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У чытальнай зале бібліятэкі аформлена кніжна-часопісная выстава “Памяць і боль беларускай зямлі”, дзе прадстаўлены кнігі, часопісы, фатаграфіі, якія раскрываюць трагічныя падзеі, звязаныя са знішчэннем беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

27 лістапада 2023 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам быў падпісаны ўказ № 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці". Паняцце «якасць» дастаткова шматзначнае. Калі яно ўжываецца прымяняльна да аб'яўленага Кіраўніком дзяржавы Года якасці, то значэнне гэтага слова разглядаецца ў самым шырокім яго сэнсе. Размова ідзе аб імкненні ўзняць планку якасці ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства на самы высокі ўзровень. У прыватнасці, размова ідзе аб павышэнні якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.

У бібліятэку Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта паступілі Тыпавыя вучэбныя праграмы па навучальных дысцыплінах

У 21 стагоддзі чалавецтва знаходзіцца перад тварам глабальных праблем, выклікаў і пагроз, многія з якіх уяўляюць сабой сур'ёзную небяспеку для далейшага развіцця цывілізацыі. Забеспячэнне нацыянальнай бяспекі - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе. У чытальнай зале навучальнага корпуса № 1 арганізавана кніжна-часопісная выстава Бяспека ў сучасным грамадстве”, на якой экспануюцца выданні аб уплыве сучасных палітычных, эканамічных, інфармацыйных і сацыякультурных працэсаў на нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь. У прадстаўленай літаратуры найбольш падрабязна раскрываюцца пытанні эканамічнай, харчовай і інфармацыйнай бяспекі.

Подписаться на Навiны бібліятэкi