Шлях да прававой дзяржавы пачынаецца з павышэння прававой культуры ўсяго грамадства ў цэлым і кожнага яго грамадзяніна паасобку. У сучасных умовах надзвычай актуальнымі сталі праблемы прававой дасведчанасці і юрыдычнай пісьменнасці. Чытаць кнігі па юрыспрудэнцыі трэба не толькі юрыстам і людзям, якія працуюць у гэтай галіне, але і кожнаму з нас. Бо прававая непісьменнасць не вызваляе ад адказнасці. І чым раней чалавек пачынае знаёміцца з прававымі нормамі нашай дзяржавы, тым лягчэй яму будзе адстойваць сваю грамадзянскую годнасць, ведаць і абараняць свае правы, фармуючы актыўную жыццёвую пазіцыю.









