17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства - дзяржаўнае свята, заснаванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206. Свята прымеркавана да гадавіны вызваленчага паходу Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года, у выніку якога ажыццявілася ўз'яднанне заходніх і ўсходніх зямель.
Дзень народнага адзінства найперш сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, падкрэслівае важкі гістарычны фундамент сучаснай дзяржаўнасці. Гэта сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі, шчырага імкнення беларусаў жыць адной сям'ёй ва ўласным доме.









