15 сакавіка 2022 года да Дня праваслаўнай кнігі бібліятэка арганізавала сустрэчу студэнтаў груп 21 ММТ і 21 УІП з протаіерэем Віктарам Сачкоўскім. Святаром была закранута тэма сям'і і сямейных каштоўнасцей. Актуальнасць гэтай тэмы абумоўлена заўважнай дэградацыяй сям'і ў сучасным грамадстве. Разбураюцца каштоўнасныя асновы сям'і, зніжаецца аўтарытэт бацькоў, разрываецца сувязь пакаленняў. Святар раскрыў паняцці кахання, вернасці з пункту гледжання Святога Пісання. Простыя, здавалася б, паняцці ў наш час нярэдка перакручваюцца, шматлікія маральныя нормы ставяцца пад сумневы. Падчас гутаркі нашы студэнты і госць абмяркоўвалі пытанні пабудовы і захавання сям'і, разважалі аб каштоўнасцях кахання, аб урачыстасці шлюбу, аб разводах.










