Навiны бібліятэкi

Паважаныя карыстальнікі!
Нагадваем, што з 1 студзеня 2022 г. па 31 снежня 2022 г. бібліятэкай арганізаваны доступ да электроннай бібліятэчнай сістэмы “Лань”.
Доступ да базы дадзеных магчымы як з камп`ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта, так і аддалена. Каб скарыстацца аддалена неабходна адзін раз зарэгістравацца ў базе дадзеных з камп`ютараў, змешчаных у лакальнай сетцы ПалесДУ, а затым праглядаць інфармацыю з любога іншага камп`ютара ці мабільнай прылады.
У ЭБС "Лань" для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта даступныя калекцыі:

3 лютага 2022 года апублікаваны даныя 13-га выдання міжнароднага рэйтынгу TRANSPARENT RANKING: Institutional Repositories by Google Scholar (February 2022). Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта па-ранейшаму застаецца ў дзесятцы найлепшых сярод рэпазітараў, электронных архіваў, электронных бібліятэк Беларусі і займае 8-ю пазіцыю, а таксама з'яўляецца лідэрам па Брэсцкай вобласці. У сусветным рэйтынгу рэпазітар нашай ВНУ ўзняўся на 15 пазіцый і займае 280 месца сярод 4223 інстытуцыйных рэпазітароў.

У чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №3) адкрылася кніжная выстава "2022 – Год гістарычнай памяці". Гісторыя народа - гэта наша мінулае, урокі жыцця і памяць. Гэта тое, што вызначае нашую сучаснасць. Прадстаўленыя матэрыялы дазволяць больш даведацца пра гістарычную, культурную, духоўную і гераічную спадчыну Беларусі. Выстава складаецца з трох раздзелаў: "Гістарычнае мінулае", "Адзінства беларускага народа" і "Гераічная спадчына".

Кніжная выстава “У свеце сучаснай прозы” адкрылася ў бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (навучальны корпус №3, аўд.3221). На ёй прадстаўлены мастацкія творы майстроў сучаснай прозы: Людмілы Уліцкай, Дзіны Рубінай, Нарынэ Абгаран, Захара Прылепіна, Юрыя Палякова, Барыса Акуніна. А таксама кнігі папулярных замежных пісьменнікаў: Паўла Каэльё, Харукі Муракамі, Марка Леві, Джуліяна Барнса, Фрэдэрыка Бегбедэра, Эльчына Сафарлі і многіх іншых.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!

Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў СТУДЗЕНІ 2022 г.

З году ў год адзначаюцца юбілеі вядомых пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, якія пакінулі свой след у сусветнай літаратуры. 2022 год дастаткова багаты на юбілеі вядомых літаратараў. Прапануем вашай увазе віртуальную выставу "Замежныя пісьменнікі-юбіляры - 2022 года", якая нагадае пра лепшых аўтараў сусветнай літаратуры.
Давайце яшчэ раз успомнім гэтых вялікіх людзей і іх творы! З анансаванымі кнігамі можна азнаёміцца на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (каб. 3221).

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў СНЕЖНІ 2021 г.

Паважаныя студэнты і выкладчыкі бібліятэкі ПалесДУ!

З 1 студзеня 2022 г. па 31 снежня 2022 г. бібліятэкай арганізаваны доступ да электронных бібліятэчных сістэм “Лань” і “Універсітэцкая бібліятэка”.

Доступ да абодвух баз дадзеных магчымы як з камп`ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта, так і аддалена. Каб скарыстацца аддалена неабходна адзін раз зарэгістравацца ў гэтых базах дадзеных з камп`ютараў, змешчаных у лакальнай сетцы ПалесДУ, а затым праглядаць інфармацыю з любога іншага камп`ютара ці мабільнай прылады.

У ЭБС «Лань» для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта даступныя калекцыі:

Працягваем цыкл віртуальных выстаў пад назвай «Кнігі па сезону ці… чытаць пададзена!» і на гэты раз прапануем вашай увазе кнігі для зімовых вечароў. Чытаць зімой - гэта ні на што не падобны занятак. Пухнаты снег за акном, утульнае крэсла, цёплы плед, гарачы чай і... займальныя гісторыі.

Прапануем вам кнігі, якія дапамогуць акунуцца ў зімовую атмасферу і настроіцца на чакальна-святочны лад.

Подписаться на Навiны бібліятэкi