У рамках навуковага даследавання наведаў кніжную выставу “Фізіятэрапія. Курарталогія. Масаж", якая экспануецца на абанеменце вучэбнай літаратуры (навучальны корпус № 3, аўд. 3214). Быў прыемна здзіўлены падборкай літаратуры па дадзенай тэматыцы. Пераважная большасць інфармацыйных крыніц - гэта выданні апошніх 5 гадоў. Разнастайнасць тэм, іх сартаванне па актуальных пытаннях медыцыны далі магчымасць знайсці матэрыял па даследаванні, дазволіла хутка і эфектыўна прапрацаваць сучасныя аспекты і кірункі ў вобласці курорталогіі і аднаўленчага лячэння.









