Навiны бібліятэкi

У беларускай літаратуры 2020-ы год вельмі багаты на юбілеі. Сёлета беларуская літаратрура налічвае 27 юбіляраў-пісьменнікаў:  Кузьмы  Чорнага, Андрэя Макаёнка, Лідзіі Арабей, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Зуёнка, Аляксея Дударава і інш.

Бібліятэка запрашае  наведаць віртуальную  выставу "Пісьменнікі Беларусі: юбілеі-2020”, прымеркаваную да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў. Гэта цудоўная нагода асвяжыць у памяці іх непераўзыйдзеныя творы, адкрыць для сябе новыя нязведанныя шэдэўры. 
Жадаем вам прыемнага чытання кніг беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, якія сваімі творамі выказваюць любоў да роднага слова, народа, краіны.

Яўген Аляксандравіч Маслоўскі - доктар педагагічных навук, прафесар, у Палескім дзяржаўным універсітэце працаваў з 2008 па 2015 год. Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку: манаграфій, навучальных дапаможнікаў, метадычных дапаможнікаў, навуковых артыкулаў у рэферыруемых часопісах і зборніках, замежных выданнях і выданнях ВАК РБ, артыкулаў і дакладаў на міжнародных канферэнцыях. Падрыхтаваў 14 кандыдатаў і дактароў педагагічных навук. Запомніўся студэнтам і выкладчыкам як выдатны педагог.

Хочаце даведацца пра асаблівасці зімовай рыбалкі? Ці як ўвасобіць зімовую казку ў інтэр'еры? Запазычыць веды ў галіне кліматалогіі і метэаралогіі? Ці яшчэ раз паглыбіцца ў гісторыю зімовых святаў?

Бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу "Прэстыжная прэмія - Нобелеўская", якая экспануецца на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (вучэбны корпус №3, аўд. 3221).

Альфрэд Бернхард Нобель - удачлівы бізнэсмэн, таленавіты вынаходнік, падарожнік, дабрадзей. Амаль усё, што меў ён завяшчаў тым, «хто на працягу папярэдняга года зрабіў навуковыя адкрыцці, якія прынясуць самую вялікую карысць чалавецтву ...».

Дзень у гісторыі

Пінск - горад старажытны, з амаль тысячагадовай гісторыяй. Ён упершыню згадваецца ў 1097 годзе ў "Аповесці мінулых гадоў". Пінск быў другім горадам у Тураўскім княстве, якое называюць таксама Турава-Пінскім, а ў канцы XII стагоддзя стаў цэнтрам асобнага Пінскага княства. Яшчэ Пінск вельмі часта называюць сталіцай Палесся. Але ці толькі сталіцай Палесся?

Светлай памяці бліскучага вучонага, педагога і дзіўнага чалавека дацэнта кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм Ільіна Аляксандра Львовіча прысвечана выстава яго работ, арганізаваная ў бібліятэцы (1 корпус, чытальная зала №1) і віртуальная выстава яго публікацый.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты! Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў ЛІСТАПАДЗЕ 2020г.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Выдавецтва Wiley праводзіць 1-2 снежня навучальныя вебІнары для даследчыкаў.
ВебІнары закліканы дапамагчы навукоўцам апублікаваць іх працы ў часопісах з высокім імпакт-фактарам, у тым ліку ў адкрытым доступе, каб стаць вядомымі міжнароднай аўдыторыі:
Як знайсці міжнародны часопіс для публікацыі навуковага артыкула
Аўторак 1 снежня, 2020: 08:00, 11:00
РЭГІСТРАЦЫЯ
Адкрыты доступ: што трэба ведаць, выбіраючы часопіс для публікацыі
Аўторак 1 снежня, 2020 г. г .: 14:00
Серада 2 снежня, 2020 г .: 08:00

26 лістапада — дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча. Для нас ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі — Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч. Пісьменнік быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. Без усякага пафасу можна сказаць, што  жыццё Уладзіміра Караткевіча – гэта ўзор служэння радзіме, народу, мове. Ён — гонар і сумленне беларускай нацыі. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў пісьменнік, заключаецца ў тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.

З 24 лістапада па 24 снежня 2020 г. бібліятэка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць Месячнік дыпломнікаў.
 У праграме:
• тэматычная выстава-прагляд падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па спецыяльнасцях, навуковых і перыядычных выданняў, метадычных рэкамендацый па напісанні і афармленні дыпломных работ, статыстычных зборнікаў;
• кансультацыі па пошуку інфармацыі па тэме дыпломнай працы ў электронным каталозе, у айчынных і замежных базах дадзеных, базе дадзеных уласнай генерацыі, у сістэме «Кансультант +";
• кансультацыі па афармленні бібліяграфічных спісаў літаратуры і спасылак да дыпломных прац.
Месца правядзення:

Подписаться на Навiны бібліятэкi