Навiны бібліятэкi

18 сакавіка ў бібліятэцы адбылася сустрэча-гутарка з кіраўніком аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Пінскай епархіі, пратаіерэем Віктарам Сачкоўскім, у рамках Дня праваслаўнай кнігі. На сустрэчы прысутнічалі студэнты факультэта эканомікі і фінансаў: групы 18БД-1, 18БД-2, 18Ф-1. Айцец Віктар цікава і даступна распавёў прысутным пра значэнне веры ў духоўным і свецкім жыцці, як яна важная ў наш няпросты час. Ён акрэсліў асаблівую ролю праваслаўнай літаратуры ў жыцці кожнага чалавека, у маральным выхаванні людзей, у далучэнні да хрысціянскіх і агульначалавечых каштоўнасцяў. Вера з'яўляецца адной з галоўных установак асобы, тым стрыжнем, які пранізвае ўсё чалавечае жыццё.

Напярэдадні 1-га красавіка - Дня гумару, і ў гонар 125-годдзя з дня нараджэння майстра сатыры - Кандрата Крапівы, на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (каб. 3221) дэманструецца выстава "Беларускі байкапісец і паэт".

17 сакавіка ў бібліятэцы адбылася сустрэча з зямлячкай, паэткай Зінаідай Савила.

У рамках Дня праваслаўнай кнігі бібліятэка запрашае выкладчыкаў, студэнтаў, ліцэістаў і ўсіх жадаючых на сустрэчу-гутарку з прадстаўніком Праваслаўнай царквы, якая адбудзецца 18 сакавіка ў 14.15 у чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1).

17 сакавіка ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3, ауд. 3332) адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Зінаідай Савіла. Пачатак у 15.00.

Запрашаем!

15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі. Да гэтай даты ў чытальнай зале бібліятэкі экспануецца кніжная выстаўка "Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава".

Мілыя жанчыны!
Віншуем вас з Міжнародным жаночым днём - 8 сакавіка!
У гэтае вясновае свята прыгажосці і любові хочацца пажадаць дабра, міру, пяшчоты і пабольш душэўнага цяпла.
Будзьце прыгожыя, шчаслівыя, дарыце ўсмешкі, радуйцеся і атрымлівайце выдатныя ўражанні. Вы чароўныя! Са святам!
                                                                                                                                                                         Калектыў бібліятэкі

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры".
З 5 сакавіка па 12 сакавіка ў чытальных залах бібліятэкі будуць дэманстравацца выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў лютым.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў ЛЮТЫМ 2021 г.

З 1 сакавіка па 30 красавіка 2022 г. прадастаўлены тэставы доступ да Інтэрнэт-даведнікаў Routledge.

Routledge Handbook Online - адукацыйны рэсурс па розных галінах ведаў, у тым ліку бізнесу, турызму, адукацыі, навакольнаму асяроддзю, замежных мовах, геаграфіі, здароўю, гісторыі, псіхалогіі, спорту і інш.
Увесь кантэнт даступны ў фармаце HTML і PDF.
Дадзена больш за 60 000 раздзелаў з больш як 1 800 тамоў.
Кантэнт ахоплівае 50 прадметных абласцей, уключаючы кантэнт Routledge і CRC Press.

Подписаться на Навiны бібліятэкi