Конкурс маладых вучоных XX РАСІЙСКАГА КАНГРЭСА «Інавацыйныя тэхналогіі ў педыятрыі і дзіцячай хірургіі»

Магістрант факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Пашкавец Варвара Мікалаеўна прыняла ўдзел у конкурсе маладых вучоных XX РАСІЙСКАГА КАНГРЭСА "Інавацыйныя тэхналогіі ў педыятрыі і дзіцячай хірургіі", які праходзіў у г.Масква, 24-26 кастрычніка.

Творчыя калектывы ПалесДУ запрашаюць студэнтаў

У студэнтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта заўсёды ёсць магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял у сценах ВНУ. У вольны ад вучобы час можна займацца любой дзейнасцю: спевамі ці рэпетыцыяй у тэатральнай студыі, танцамі ці жывапісам.

Восень - час чытаць!

Чытанне і восень быццам створаны адно для другога. Халодныя дні схіляюць да ўтульных вечароў дома з кнігай у руках, застаецца толькі выбраць прыдатную. А вызначыцца з выбарам літаратуры вам дапаможа віртуальная выстава Кнігі восені”, у якой прадстаўлены топ-12 мастацкіх твораў. Усе творы ёсць у бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (навучальны корпус № 3, аўд.3221).

Міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці

У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1) размешчана кніжна-часопісная выстава «МСФС: міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці». На ёй прадстаўлены кнігі і публікацыі з перыядычных выданняў, у якіх разглядаюцца агульныя прынцыпы, мадэлі і міжнародныя стандарты бухгалтарскага ўліку, апісаны асновы бухгалтарскага ўліку ў замежных краінах, паказана ўзаемасувязь развіцця тэорыі і практыкі айчыннага бухгалтарскага ўліку з замежным. Прадстаўлена практыка прымянення Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці да канкрэтных здзелак і пагадненняў.

Экскурсія замежных студэнтаў ПалесДУ ў Гродзенскую вобласць

8 кастрычніка адбылася экскурсія для замежных студэнтаў ПалесДУ ў Гродна - адзіны горад у Беларусі, які мае статус горада - помніка архітэктуры і горадабудаўніцтва.

Студэнты ПалесДУ прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Чысты лес»

9 кастрычніка ў Пінску адбылася рэспубліканская акцыя «Чысты лес-2021», прымеркаваная да Года народнага адзінства, у якой прынялі ўдзел і добраахвотнікі з Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты спецыяльнасці «Садова-паркавае будаўніцтва» пад кіраўніцтвам в.а. загадчыка кафедры В.У.

Подписаться на