17 верасня - Дзень народнага адзінства

Дзень народнага адзінства быў заснаваны 7 чэрвеня 2021 года ўказам нумар 206 Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Свята адзначаецца 17 верасня і прымеркаванае да гадавіны пачатку вызваленчага паходу ў 1939 годзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы беларускі народ ізноў уз'яднаўся.

Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам у Рэспубліцы Беларусь і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.
Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Кніжныя выставы да Дня ведаў

Паважаныя выкладчыкі, студэнты і ліцэісты!
Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года. Жадаем вам прафесійных поспехаў і невычэрпнай энергіі, выдатных адзнак, мэтанакіраванасці і жадання ў спазнанні новага!
Няхай новы навучальны год прынясе ўсім радасць ад праведзенай работы і поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт.
Для вас на абанеменце вучэбнай літаратуры (вучэбны корпус 3, аўд. 3214) і ў чытальнай зале (вучэбны корпус 1, вул. Кірава, 24) аформлены кніжныя выставы “Прыйшла студэнцтва пара”, “#Да вучобы гатовы!”.

80 гадоў з дня вызвалення горада Пінска

Дзень вызвалення Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - асаблівая дата для жыхароў горада. Роўна 80 гадоў таму быў пакладзены канец трохгадовай гітлераўскай акупацыі, якая прынесла смерць і пакуты на пінскую зямлю. 14 ліпеня 1944 г. з лютымі баямі і вялікімі чалавечымі стратамі падчас наступальнай аперацыі «Баграціён» быў вызвалены, а затым адроджаны з руін і попелу горад над Пінай.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня ўся наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці. У бягучым годзе ён яшчэ і юбілейны: спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Менавіта ў гэты дзень падчас Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" сталіца Рэспублікі Беларусь, горад-герой Мінск, была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала сімвалам свабоды і міру.

Подписаться на