Гарадскія спаборніцтвы сярод ССНУ і ВНУ

​​​​​​​7 лютага 2026 года прайшлі «Лыжныя гонкі» сярод каманд ССНУ і ВНУ.

Выдатнае надвор'е і ідэальная лыжня дапамаглі спартсменам ПалесДУ паказаць характар: жаночая каманда – I месца, мужчынская каманда – II месца.

Каманда ліцэя ПалесДУ заняла I месца сярод каманд навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках гарадской Спартакіяды школьнікаў у 2025/2026 навучальным годзе.

Уручэнне дыпломаў студэнтам спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі"

​​​​​​​6 лютага 2026 года ў актавай зале першага навучальнага корпуса ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі". Дыпломы аб заканчэнні ўніверсітэта атрымалі больш за сорак выпускнікоў. Прыемна адзначыць, што дзевяць з іх былі ўзнагароджаны дыпломамі з адзнакай.

Навуковыя дасягненні ўніверсітэта адзначаны Маладзёжным саюзам эканамістаў і фінансістаў Расіі

​​​​​​​Палескі дзяржаўны ўніверсітэт адзначаны падзячным лістом Маладзёжнага саюза эканамістаў і фінансістаў (МСЭФ) Расійскай Федэрацыі за выдатныя дасягненні студэнтаў факультэта эканомікі і фінансаў у навукова-даследчай і конкурснай дзейнасці. Наш універсітэт быў узнагароджаны па выніках удзелу ў Дваццаць пятай Усерасійскай Алімпіядзе развіцця Народнай гаспадаркі Расіі дыпломамі ў намінацыі "За лепшую арганізацыю актыўнага ўдзелу ў алімпіядзе" і "За лепшую арганізацыю навукова-даследчай працы студэнтаў".

Рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект "Зімовы маршрут"

​​​​​​​Рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект "Зімовы маршрут" – гэта больш, чым акцыя. Гэта сапраўдная школа лідэрства, сяброўства і адказнасці, а таксама даніна глыбокай павагі да подзвігаў продкаў. Штогод байцы студэнцкіх атрадаў адпраўляюцца ў самыя аддаленыя куткі краіны, каб несці дабро, дапамогу і добры настрой.

#ДзеньРоднагаСвайго

​​​​​​​Бібліятэка унiверсiтэта падтрымала праект "Кожная пятніца – роднае, сваё", аб’яўлены Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Гэты праект – выдатны спосаб нагадаць кожнаму аб нашых каранях, аб прыгажосці беларускага краю, аб меладычнасці роднай мовы, аб таленце беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, майстроў і вытворцаў! Гэта больш, чым проста ідэя, – гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру. 

#ДзеньРоднагаСвайго

Бібліятэка унiверсiтэта падтрымала праект “Кожная пятніца – роднае, сваё”, аб’яўлены Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Гэты праект – выдатны спосаб нагадаць кожнаму аб нашых каранях, аб прыгажосці беларускага краю, аб меладычнасці роднай мовы, аб таленце беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, майстроў і вытворцаў!

Сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргеенкі Ігара Пятровіча з выкладчыкамі і студэнтамі

​​​​​​​27 снежня ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшла сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Першага намесніка Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргеенкі Ігара Пятровіча і старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пархомчыка Пятра Аляксандравіча з выкладчыкамі і студэнтамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мадэратарам сустрэчы выступіў рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргеенка Ігар Пятровіч наведаў выставу навуковых дасягненняў ПалесДУ

27 студзеня 2026 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведалі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргеенка Ігар Пятровіч і старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пархомчык Пётр Аляксандравіч. Дэлегацыя наведала выставу-прэзентацыю Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе былі прадстаўлены ключавыя напрамкі дзейнасці, а таксама найноўшыя навуковыя і інавацыйныя распрацоўкі. Гасцей віталі актывісты Студэнцкай рады ўніверсітэта і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў універсітэта.

Мітынг-рэквіем, прымеркаваны да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста

27 студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, каля памятнага знака ахвярам Пінскага гета адбыўся мітынг-рэквіем, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі і студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Подписаться на