Навiны

​​​​​​​Намеснік старшыні камісіі па пытаннях экалогіі, валанцёрскім руху і ўстойліваму развіццю Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь Лазоўская Ганна прыняла ўдзел у асабовым прыёме грамадзян старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Рунец Таццяны Аркадзьеўны на базе адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска.

​​​​​​​23-24 лістапада 2023 года на базе ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» прайшоў Рэспубліканскі семінар-нарада па пытаннях арганізацыі і ажыццяўлення навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў сістэме Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзел у мерапрыемстве прынялі прарэктары па навуковай рабоце і профільныя супрацоўнікі вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны. Прадстаўнік ад Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта быў Штэпа Уладзімір Мікалаевіч.

24.11.2023 года на базе УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» прайшло пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ІВАНЦА Андрэя Іванавіча.

​​​​​​​У рамках інтэнсіфікацыі інфарматызацыі і інтэлектуалізацыі розных сфер чалавечай дзейнасці на базе Курскага дзяржаўнага універсітэта (КДУ) 21-23 лістапада 2023 года прайшла IV Усерасійская (з міжнародным удзелам) навукова-тэхнічная канферэнцыя «Інтэлектуальныя інфармацыйныя сістэмы: тэорыя і практыка». Адкрыў мерапрыемства рэктар КДУ ХУДЗІН Аляксандр Мікалаевіч, акцэнтаваўшы ўвагу на актуальнасць і запатрабаванасць праблематыкі і неабходнасці цеснай, у тым ліку міждзяржаўнай, кааперацыі пры выкарыстанні штучнага інтэлекту (ШІ).

З 17 па 19 лістапада 2023 года ў Пскоўскім дзяржаўным універсітэце (ПскоўДУ) адбыўся маштабны Расійска-Беларускі форум «Масты сяброўства». «Масты Сяброўства» – знакавая міжнародная моладзевая падзея. У рамках форуму абмеркавалі перспектывы дыялогу моладзі Саюзнай дзяржавы, сумесныя праекты, накіраваныя на ўмацаванне дружалюбных міжнародных сувязяў, лепшыя практыкі сеткавага ўзаемадзеяння ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

​​​​​​​Рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч прымае ўдзел у 1-ым Форуме рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У рамках форуму падпісана Пагадненне аб стварэнні Кітайска-Беларускай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Подпіс пад пагадненнем паставіў і рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч.

Таксама форум прадугледжвае ўдзел у секцыйных пасяджэннях, наведванне ўніверсітэтаў і правядзенне двухбаковых сустрэч.

​​​​​​​Прадстаўнікі Савета маладых вучоных ПалесДУ ў рамках мадэлі ўзаемадзеяння: школа-універсітэт правялі квэст «Brain Quiz» сярод навучэнцаў 9 «Б» класа ДУА «Гімназія №2 г.Пінска», распрацаваны старшынёй СМВ БарДУ ШАПОВІЧАМ Я. Г. і ўдасканалены старшынёй СМВ ПалесДУ ВАРАБ'ЁВАЙ М. М., сакратаром СМВ ПалесДУ Дзмітравіч Н. П. навучэнцы школы былі падзеленыя на каманды, у кожнай з якіх прысутнічаў студэнт біятэхналагічнага факультэта ў якасці куратара. У працэсе гульні дзеці адказвалі на розныя пытанні, звязаныя з навукай, гісторыяй і мастацтвам, якія спрыялі фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму, маральнай, экалагічнай і эстэтычнай культуры.

​​​​​​​16 лістапада 2023 г.каманда ПалесДУ прыняла ўдзел у XIII Міжнароднай алімпіядзе «Сусветныя войны ў гісторыі чалавецтва», арганізаванай Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Ф. Скарыны. Мерапрыемства праводзілася ў дыстанцыйнай форме кафедрай гісторыі Беларусі факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф.Скарыны. У склад нашай каманды ўвайшлі студэнты, якія ўжо прымалі ўдзел у алімпіядзе па гісторыі ў мінулым годзе. Факультэт эканомікі і фінансаў прадстаўлялі Тамара Лазіцкая (гр. 21 ЛМК-2), Вераніка Раманюк і Марта Чалей (гр. 22 ФРЭ-1). Ад факультэта здаровага ладу жыцця ў алімпіядзе ўдзельнічаў Марк Максімук (гр. 22 ФРЭ-1).

​​​​​​​16 лістапада адбыўся Гала-канцэрт конкурсу творчых талентаў першакурснікаў і ліцэістаў «Дэбют - 2023»! Сёлета на конкурсу было прадстаўлена больш за 60 нумароў ад першакурснікаў і ліцэістаў, конкурсныя работы якіх адрозніваліся арыгінальнасцю і любоўю да той справы, якой яны займаюцца.

​​​​​​​15 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў III працоўнага семестра.

Запрошанымі гасцямі мерапрыемства сталі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сачкоўская Ірына Юльянаўна і старшыня Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў Лемяшэўскі Лявонцій Антонавіч, якія падзяліліся асабістым вопытам работы ў будатрадах у камсамольскія часы і пажадалі дзецям поспехаў у іх працоўнай дзейнасці. У завяршэнні гутаркі студэнтам расказалі аб правядзенні электаральнай кампаніі 2024 года і ключавых момантах адзінага дня галасавання, падкрэслілі значнасць і важнасць кожнага голасу для развіцця нашай краіны.

Подписаться на Навiны