Навiны

​​​​​​​6 снежня адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Пінскім раённым выканаўчым камітэтам. Подпісы пад дакументам паставілі рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч і старшыня Пінскага райвыканкама Брылевіч Ігар Максімавіч.
5 снежня ў Дзень валанцёра ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Валанцёрскі форум. Валанцёрскі цэнтр універсітэта запрашае валанцёраў, усіх тых, хто шануе грамадскую добраахвотную дзейнасць, далучыцца да гэтай важнай падзеі.
Студэнты інжынернага факультэта 4 і 5 снежня 2023 года наведалі ВУП «Мэблевая фабрыка «Пінскдрэў-Адрыяна». Азнаямленчая экскурсія арганізавана ў рамках супрацоўніцтва ПалесДУ з Пінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Студэнты 3 курсы спецыяльнасцяў «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» і «Садова-паркавае будаўніцтва» пазнаёміліся з тэхналагічным працэсам вытворчасці мяккай мэблі, наведаўшы чатыры вытворчыя цэхі: машынна-нарыхтоўчы і сталярна-зборачны, абіўна-зборачны, раскройны, швейны.
1 снежня 2023 года студэнткі-валанцёры факультэта эканомікі і фінансаў Арцёмчык Ксенія і Бойка Вольга прынялі ўдзел у фестывалі валанцёрскіх атрадаў "Валанцёрства – на карысць грамадства!", на якім не толькі прадставілі дзейнасць валанцёрскага цэнтра ПалесДУ, а таксама расказалі аб рэалізацыі праекта валанцёрскага атрада "Тэрыторыя Незалежнасці", накіраванага на прафілактыку шкодных звычак і прапаганду здаровага ладу жыцця.

1 снежня 2023 года супрацоўнікі і студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у грамадска-патрыятычным форуме «За мір і стварэнне», прысвечаным Году міру і стварэння. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

На форуме выступілі:

​​​​​​​1 снежня 2023 года на кафедры біяхіміі і біяінфарматыкі ПалесДУ адбылося адкрыццё студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ) «Біяхімік», якая аб'яднае мэтанікіраваных і адказных студэнтаў, якія жадаюць набыць і развіць практычныя навыкі ў сферы сучасных біятэхналогій.

З прывітальным словам перад удзельнікамі СНДЛ выступіў Кузняцоў Алег Яўгенавіч-дырэктар Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі.

МАЙСЯЁНАК Андрэй Георгіевіч, загадчык аддзела вітаміналогіі і нутрыцэўтыкі Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прадставіў студэнтам і супрацоўнікам пазнавальны даклад на тэму «Новыя функцыі каферменту А ў геноме, пратэоме, метабаломе».

​​​​​​​У Палескім дзяржаўным універсітэце 30 лістапада – 1 снежня 2023 года адбылася VI Міжнародная навукова–практычная канферэнцыя "Біятэхналогія: дасягненні і перспектывы развіцця", якая сабрала ў "online-offline" фармаце прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, Расіі, Рэспублікі Малдова (больш за 80 навуковых прац).
29 лістапада адбылася сустрэча рэктара ПалесДУ Дуная Валерыя Іванавіча са студэнтамі і супрацоўнікамі інжынернага факультэта.

​​​​​​​28 лістапада пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай у Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылося выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі.

У пасяджэнні прыняла ўдзел намеснік старшыні камісіі па пытаннях экалогіі, валанцёрскім руху і ўстойліваму развіццю Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, студэнтка 5 курса біятэхналагічнага факультэта Ганна Лазоўская.

Тэмай абмеркавання сталі вынікі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Мінску за студзень - кастрычнік 2023 года.

​​​​​​​27 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся фестываль нацыянальных культур «Дружба народаў». У ім прынялі ўдзел студэнты ПалесДУ з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Каракалпакстан, Кітая, Таджыкістана, Кыргызстана, В'етнама, Арменіі.
Подписаться на Навiны