Навiны

​​​​​​​20 кастрычніка 2023 года прарэктар па навуковай рабоце Уладзімір Мікалаевіч Штэпа і члены Савета маладых вучоных УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» наведалі Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

​​​​​​​18-19 кастрычніка 2023 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь прайшла III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», якая праводзіцца Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці.

​​​​​​​Адным з самых яркіх студэнцкіх мерапрыемств з'яўляецца праект, ініцыяваны Рэспубліканскім студэнцкім саветам ГА «БРСМ» і рэалізуецца саюзам моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь – Рэспубліканскі конкурс «Студэнт года». Конкурс праходзіць ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі. 19 кастрычніка ў актавай зале ПалесДУ адбыўся ўніверсітэцкі этап конкурсу «Студэнт года-2023».

​​​​​​​19 кастрычніка 2023 года ў Пінскім гарадскім выканаўчым камітэце прайшло пасяджэнне на тэму «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Пінска», дзе разглядалася пытанне аб ходзе рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця горада Пінска на 2021-2025гг. з дакладам выступіла першы намеснік старшыні гарвыканкама Ірына Іванаўна Максімюк. Універсітэт на пасяджэнні прадставілі рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч і студэнцкі актыў ВНУ.

На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды-2023/2024. На чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам у мерапрыемстве прынялі ўдзел і студэнты ПалесДУ.
​​​​​​​19 кастрычніка ў рамках Тыдня ліцэіста ва ўніверсальнай спартыўнай зале Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў Дзень спорту і здароўя, удзельнікамі якога сталі ліцэісты і студэнты нашага ўніверсітэта.
Адным са значных напрамкаў дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з'яўляецца працаўладкаванне юнакоў і дзяўчат. Студатрадаўскі рух у апошнія гады актыўна набірае абароты і становіцца папулярным у сучаснай моладзевым асяроддзі.
17 кастрычніка адбылася сустрэча палкоўніка міліцыі Мурзіча Віталя Веніамінавіча, намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні са старшакурснікамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

​​​​​​​Член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь Ганна Лазоўская прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Сям'я ў цэнтры сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі дзяржавы». У рамках канферэнцыі абмяркоўваліся важныя пытанні аб тым, як падтрымліваць і развіваць сямейныя каштоўнасці, якія меры можна распачацьдля паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне.

Ярмаш Валянціна Генадзеўна, асістэнт кафедры аквакультура і дызайну экаасяроддзя, прыняла ўдзел у VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Маніторынг і ацэнка стану расліннага свету», якая адбылася 9-13 кастрычніка 2023 г. на базе Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыйны парк «Прыпяцкі». Мерапрыемства было арганізавана Дзяржаўнай навуковай установай  «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыйнай акадэміі навук Беларусі» і праводзіцца раз у 5 гадоў.
Подписаться на Навiны