Навiны

12 кастрычніка 2023 года на базе Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) НАН Беларусі адбылася V Юбілейная Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы» (прымеркаваная да 95-годдзя НАН Беларусі), мэтай якой з'яўлялася абмеркаванне новых тэндэнцый і перспектыўных тэхналогій, а таксама тэхналагічнага абсталявання па асноўных напрамках галіны жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

​​​​​​​Рэспубліканскі Тыдзень бацькоўскай любові пройдзе ў Беларусі з 14 па 21 кастрычніка.

З 28 верасня па 5 кастрычніка 2023 дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Марыніч Т.У. і дацэнт кафедры фізічнай культуры і спорту Гаўрылік М.В. праходзілі стажыроўку ў Каракалпакскім дзяржаўным універсітэце ім. Бердаха. Паміж нашымі ўніверсітэтамі ў 2019 годзе падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве, на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця адкрыты сумесныя адукацыйныя праграмы па спецыяльнасцях «Фізічная культура і спорт» (I ступені) і «Фізічная культура і спорт» (магістратура).
​​​​​​​12 кастрычніка адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Пінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Подпісы пад дакументам паставілі рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч і старшыня Пінскага гарвыканкама Рабкавец Валерый Васільевіч.
​​​​​​​Прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Ірына Уладзіміраўна Горыш, Марта Чалей і Максім Мемех, прымаюць удзел у міжнародным форуме "Гісторыя для будучыні. Расія і Беларусь", арганізаваным "Расійскім вайскова-гістарычным грамадствам" і РДГА "Беларускае таварыства " Веды".
11 кастрычніка ў ПалесДУ прайшоў дабрачынны кірмаш “Клопат”. Студэнты і выкладчыкі ўклалі свой час і намаганні, каб прадставіць выпечку для продажу. Наведвальнікі кірмашу нацешыліся смачнымі прысмакамі і адначасова рабілі добрую справу.
​​​​​​​Псіхічнае здароўе – аснова дабрабыту кожнага чалавека, пры якім ён можа рэалізаваць свой патэнцыял і здольнасці, супрацьстаяць стрэсам, прадуктыўна працаваць і прыўносіць вялікі ўклад у жыццё грамадства.

​​​​​​​9 кастрычніка ў рамках II тура "Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лігі" сярод жаночых каманд на пляцоўцы сапернікаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта жаночая зборная каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта атрымалі перамогу з лікам 1:3.

Жадаем далейшых поспехаў і перамог у будучых матчах!

​​​​​​​З 4 па 8 кастрычніка 2023 года навуковая група галіновай лабараторыі «Навукова-метадычнае і медыка-біялагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі спартсменаў у алімпійскіх відах спорту» праводзіла абследаванне і кансультаванне маладых спартсменаў-біятланістаў Віцебскага цэнтра алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту.

Дацэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны Марыніч Віталь Уладзіміравіч і аспірантка кафедры фізічнай культуры і спорту Усцімчук Алёна Уладзіміраўна ажыццявілі серыю тэстаў ацэнкі каардынацыйных здольнасцяў спартсменаў, асаблівасцяў працы дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм арганізма юных біятланістаў, сумарны эфект трэніровачнага працэсу.

6 кастрычніка ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей “Ад усёй душы” ваякі МААП “Бастыён” наведалі Саўчук Марыю Уладзіміраўну і дапамаглі ёй па гаспадарцы.
Подписаться на Навiны