Прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзяць шмат сустрэч з абітурыентамі з розных рэгіёнаў краіны. 3 лістапада адбылася сустрэча з навучэнцамі ДУА “Сярэдня школа №9 г. Пінска”. На сустрэчы былі прадстаўлены ўсе факультэты і кафедры нашага ўніверсітэта. Пра іх распавялі намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Карогвіч Наталля Вітальеўна, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта эканомікі і фінансаў Горыш Ірына Уладзіміраўна, асістэнт кафедры біяхіміі і біяінфарматыкі Сільчанка Алёна Стэфанаўна і студэнты нашага ўніверсітэта.
27 кастрычніка 2022 года на кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм адбылася сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі” з прадстаўнікамі адразу двух маладых ІТ-кампаній. Нацыянальны цэнтр электронных паслуг прадстаўляў загадчык сектарам электронных сервісаў Папоў Аляксей Русланавіч, ТАА “Эпаль Софт” – менеджар кампаніі Харытановіч Сяргей Сцяпанавіч, лінейны менеджар аддзела Казак Наталля Юр’еўна і HR Specialist кампаніі Астапук Яна.
Вінаградава Анастасія Аляксандраўна і Петрусевіч Таццяна Васільеўна прынялі ўдзел у Рэспубліканскім форуме куратараў “Мы – куратары!”. Для ўдзельнікаў форуму былі арганізаваны інтэнсівы і дыскусіі на розныя тэмы, звязаныя з працай куратара вучэбнай групы. Анастасія Аляксандраўна, асістэнт кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту, куратар вучэбнай групы 21ММТ-1, з праектам “Памятаем, ганарымся, захоўваем…” стала пераможцай у намінацыі “Аб мінулым памяць захаваем”.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий