Навiны

28 кастрычніка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта  адбылася ХІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Банкаўская сістэма: устойлівасць і перспектывы развіцця”.
​​​​​​​27-28 кастрычніка ў горадзе Баранавічы прайшла абласная спартакіяда для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку “Акадэмія мужнасці – 2022”. У спартакіядзе прынялі ўдзел байцы моладзевых атрадаў правапарадку ўстаноў вышэйшай адукацыі Брэсцкай вобласці. Рабяты спаборнічалі ў розных намінацыях: бліц-турнір, конкурс візітак каманд МААП “Хто мой герой”, чаўночны бег, падцягванне на перакладзіне і спаборніцтвах па валейболе. Пераможца спартакіяды вызначыўся па выніках кожнага спаборніцтва. Каманда “Бастыён” Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта заняла першае месца!
Студэнцкая моладзь актыўна ўключылася ў працэс абмеркавання заканадаўчых навацый – законапраектаў “Аб Усебеларускім народным сходзе” і “Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.
​​​​​​​У межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-й гадавіны знішчэння Пінскага гета, 27 кастрычніка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў адкрыты дыялог “Забыццю не падлягае”.

​​​​​​​25 і 26 кастрычніка ў Палескім дзяржаўным універсітэце праходзіў конкурс творчых талентаў першакурснікаў і ліцэістаў “ДЭБЮТ – 2022”. Студэнты і ліцэісты з энтузіязмам паказалі сваё майстэрства ў намінацыях: “Вакальнае мастацтва”, “Інструментальнае мастацтва”, “Харэаграфічнае мастацтва” і “Сцэнічнае мастацтва”.

​​​​​​​У ходзе працоўнай нарады па пытаннях ваеннай бяспекі ў Міністэрстве абароны Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка паставіў задачу інфармаваць грамадскасць аб тых працэсах у ваеннай сферы, якія адбываюцца сёння вакол Рэспублікі Беларусь. З гэтай мэтай 26 кастрычніка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта з намеснікам ваеннага камісара Брэсцкай вобласці Юрыем Мікалаевічам Самашуком.

​​​​​​​З 11 па 19 кастрычніка на факультэце дадатковай адукацыі УА “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” прайшло павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў па вучэбнай праграме павышэння кваліфікацыі “Распрацоўка і ўдасканаленне экскурсій па Пінскаму Палессю і Брэсцкай вобласці”.
​​​​​​​З 26 верасня па 24 кастрычніка 2022 года на факультэце дадатковай адукацыі ПалесДУ праходзілі стажыроўку па тэме “Выкарыстанне тэхналогій аздараўляльнай фізічнай культуры і спорту для арганізацыі фізкультурна-аздараўляльнай работы з рознымі групамі насельніцтва” Рамазанаў Медэтбай Бахытбаевіч, начальнік аддзела кантролю якасці адукацыі, і Мамбетжумаеў Цімур Тажатдзінавіч, загадчык кафедры спартыўных гульняў Нукускага філіяла Узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту.
​​​​​​​21 кастрычніка супрацоўнікі ПалесДУ Волкава Вікторыя Уладзіміраўна, в.а. заг. кафедры ландшафтнага праектавання, і Ціханоўская Юлія Алегаўна, нам. дэкана  па навуковай рабоце факультэта эканомікі і фінансаў, прынялі ўдзел у анлайн-прэзентацыі праграмы акадэмічнай мабільнасці для студэнтаў Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта.
​​​​​​​22 кастрычніка праведзена прафарыентацыйная праца для навучэнцаў 11-ых класаў школ горада Бяроза. Прайшла яна на базе УА “Сярэдняя школа №3 г.Бяроза”.
Подписаться на Навiны