Навiны

​​​​​​​З 17 па 21 кастрычніка 2022 года прадстаўнікі прафсаюза студэнтаў ПалесДУ Вікторыя Юдзіна, Ксенія Дыдышка і Алеся Малышка праходзілі навучальныя курсы моладзевага прафсаюзнага актыву. Па традыцыі мерапрыемства прайшло на базе цэнтра моладзевых ініцыятыў ФПБ ў Лагойскім раёне. Праграма мерапрыемстваў уключала лекцыі і трэнігі на тэмы: гістарычная памяць беларускага народа, стэрэатыпы поп-культуры як інструмент маніпуляцыі, а таксама разглядалі пытанне ўспрыняцця тэмы генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
22.10.2022 года ў г. Гомель праходзіў міжнародны турнір па каратэ кёкусінкай “Кубак Гомеля – 2022”. У спаборніцтвах прынялі ўдзел студэнты ПалесДУ. У катэгорыі больш за 18 гадоў да 65 кг 2 месца заняў студэнт 3 курса групы 20ФРЭ-1 Палюховіч Данііл. У катэгорыі больш за 18 гадоў да 96 кг 1 месца заняў студэнт завочнай формы навучання групы 22ФК-1з Любаеў Дзмітрый.
​​​​​​​22 кастрычніка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшлі абласныя камандныя спаборніцтвы па боча “Спорт без межаў-2022” сярод моладзі і людзей з інваліднасцю. Арганізатарам спаборніцтваў выступіў факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і грамадскае аб’яднанне “Фізкультурна-спартыўны клуб “Ветразь”.
20 кастрычніка ва ўніверсальнай спартыўнай зале Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся фітнес-марафон, прысвечаны Тыдню бацькоўскай любові. Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця і прадстаўнікоў моладзевага крыла гарадскога грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” ПалесДУ.
​​​​​​​20 кастрычніка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся Адзіны дзень інфармавання, удзел у якім прыняў  памочнік Прэзідэнта – інспектар па Брэсцкай вобласці Вакульчык Валерый Паўлавіч. Ён сустрэўся са студэнтамі і супрацоўнікамі ВНУ і абмеркаваў пытанні, якія датычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і рэгіёна.
​​​​​​​Адным з самых яркіх студэнцкіх мерапрыемстваў з’яўляецца праект, ініцыяваны Рэспубліканскім студэнцкім саветам ГА “БРСМ” і рэалізуемы Саюзам моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь – рэспубліканскі конкурс “Студэнт года”.
На базе спартыўна-культурнага цэнтра  УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды – 2022/2023.
​​​​​​​18 кастрычніка адбылася справаздаўча-выбарчая канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў. Члены прафсаюзнага камітэта выступілі са справаздачай аб праведзенай рабоце за мінулы перыяд, а таксама выбралі старшыню на новы тэрмін.
9 кастрычніка 2022 года студэнты факультэта эканомікі і фінансаў і прадстаўніцы пярвічнай арганізацыі моладзевага крыла грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” установы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” наведалі творчы конкурс  сярод бацькоў “Супертата” ў гарадскім доме культуры.
У межах рэспубліканскай акцыі “Моладзь за ўраджай!” студэнты ПалесДУ прымаюць актыўны ўдзел у зборы яблык ў ААТ “Пачапава”. За мінулы тыдзень сумесна з навучэнцамі каледжаў рабяты ўжо сабралі больш за 200 тон яблык.
Подписаться на Навiны