26 верасня адзначаецца Еўрапейскі дзень моў. Асноўная мэта гэтага дня – заахвочванне да вывучэння і асваення розных моў у школах, ВНУ і па-за імі на працягу ўсяго жыцця чалавека.

На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры ў навучальным корпусе № 3 (аўд.3221), экспануецца выстава кніг “Раім пачытаць”. На ёй прадстаўлены мастацкія творы на мове арыгінала: англійскай, нямецкай, французскай, польскай. "Мовы адчыняюць дзверы" - такі дэвіз гэтага Дня.

Вывучэнне замежных моў можа стаць дарогай да пазнання неабсяжнага свету і яго культурнай разнастайнасці, садзейнічае ўзбагачэнню, развіццю асобы і ўзаемаразуменню паміж народамі з рознымі моўнымі і культурнымі традыцыямі.

Паважаныя выкладчыкі, студэнты і супрацоўнікі!

Для бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрыты доступ да электроннай медыцынскай бібліятэкі дзяржаўнай установы "Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка" 
Для таго, каб скарыстаць дакументы з ЭМБ неабходна:

• зарэгістравацца на сайце mednet.by, запоўніўшы рэгістрацыйную форму: https://rsml.by/ru/reg/.

Дзень народнага адзінства быў заснаваны 7 чэрвеня 2021 года ўказам нумар 206 Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Свята адзначаецца 17 верасня і прымеркаванае да гадавіны пачатку вызваленчага паходу ў 1939 годзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы беларускі народ ізноў уз'яднаўся.

Паважаныя выкладчыкі, студэнты, супрацоўнікі ўніверсітэта!

12 верасня ў 11:00 кампанія «Пульс навукі» запрашае Вас на анлайн вебінар "Генератыўны ШІ: будучыня, якая зменіць усё". У бліжэйшае дзесяцігоддзе штучны інтэлект дасягне новых вышынь, рухаючыся праз стварэнне паўнавартаснага AGI (агульнага штучнага інтэлекту) да суперінтэлекту, значна праўзыходным чалавечыя магчымасці. Гэтая трансфармацыя абяцае змяніць усе аспекты нашага жыцця, ад эканомікі да нацыянальнай бяспекі. Гэтаму развіццю садзейнічае высокі тэм развіцця тэхналогій як у частцы апаратнай базы, так і ў галіне эфектыўнасці алгарытмаў. Далучайцеся да вебінару, каб зразумець, чаму стварэнне суперінтэлекту стане самай значнай тэхналагічнай гонкай нашага часу.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!

Прапануем Вам азнаёміцца ​​з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў ЛІПЕНІ - ЖНІЎНІ 2024 г.

Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам у Рэспубліцы Беларусь і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.
Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Менавіта ў кнігах, у «прыгожым пісьменстве», у словах паэтаў і мысляроў адлюстроўваюцца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца - беларускае пісьменства мае шматвяковыя традыцыі. Асветнікі беларускага народа - фігуры еўрапейскага маштабу.

Паважаныя выкладчыкі, студэнты і ліцэісты!
Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года. Жадаем вам прафесійных поспехаў і невычэрпнай энергіі, выдатных адзнак, мэтанакіраванасці і жадання ў спазнанні новага!
Няхай новы навучальны год прынясе ўсім радасць ад праведзенай работы і поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт.
Для вас на абанеменце вучэбнай літаратуры (вучэбны корпус 3, аўд. 3214) і ў чытальнай зале (вучэбны корпус 1, вул. Кірава, 24) аформлены кніжныя выставы “Прыйшла студэнцтва пара”, “#Да вучобы гатовы!”.

Упэўненыя, што вы станеце пастаяннымі чытачамі нашай бібліятэкі і гэта супрацоўніцтва будзе гарантаваць поспехі і выдатныя вынікі ў вучобе!

Дзень вызвалення Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - асаблівая дата для жыхароў горада. Роўна 80 гадоў таму быў пакладзены канец трохгадовай гітлераўскай акупацыі, якая прынесла смерць і пакуты на пінскую зямлю. 14 ліпеня 1944 г. з лютымі баямі і вялікімі чалавечымі стратамі падчас наступальнай аперацыі «Баграціён» быў вызвалены, а затым адроджаны з руін і попелу горад над Пінай. Гэта дата, навечна ўпісаная ў гісторыю Пінска, для кожнага жыхара нашага горада - дзень памяці тых, хто коштам уласнага жыцця падарыў нам свабоду і мірнае жыццё.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!

Прапануем Вам азнаёміцца ​​з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў чэрвені 2024 г.

Подписаться на Навiны бібліятэкi