Сустрэча прадстаўнікоў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій (Кітайская Народная Рэспубліка)
18 студзеня прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій (Кітайская Народная Рэспубліка). З боку ПалесДУ прынялі ўдзел прарэктар па навуковай рабоце Штэпа Уладзімір Мікалаевіч, начальнік аддзела міжнародных сувязяў Аксёнчык Наталля Уладзіміраўна, спецыялісты па міжнародных сувязях Гао Дунцзе, Кіевіч Е.Л., Джумаліева А. Д. з кітайскага боку прысутнічалі дэкан факультэта дызайну Niu Fujie, выкладчык факультэта камунікацый і медыя Wang Shikai.