Тэставы доступ да платформы Wanfang Data

З 10.05.2023 г. па 09.06.2023 г. Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту адкрыты тэставы доступ да кітайскай платформы Wanfang Data.

Базы дадзеных уключаюць: часопісы, дысертацыі, матэрыялы навуковых канферэнцый, законы, прадукцыю кітайскіх кампаній, кітайскія нацыянальныя стандарты, кітайскія патэнты, нацыянальныя навуковыя ўзнагароды / дасягненні, кітайскі індэкс навуковага цытавання і г. д.

9 МАЯ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9 мая – Дзень Вялікай Перамогі над фашызмам у другой Сусветнай вайне. Дзень Перамогі святкуюць не толькі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, але і іх дзеці, унукі, праўнукі. Гісторыя гэтага вялікага свята яшчэ раз нагадвае пра гераізм і патрыятызм усіх абаронцаў нашай Радзімы. Дзень Перамогі - гэта свята ў гонар усіх тых, хто падарыў нам мір на нашай зямлі!

Вайна. Перамога. Памяць

Дзень Перамогі - свята ўсенароднага адзінства, мужнасці, адвагі і нязломнай волі народа. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога - сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці - навечна ўпісана ў гераічны летапіс нашай краіны. Для беларусаў гэта святое свята, даніна памяці, глыбокай пашаны і падзякі савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам - усім тым, хто набліжаў Перамогу.

ХХ Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і  творчасці навучэнскай моладзі

​​​​​​​27 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХ Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечанай Году міра і стварэння з удзелам міністра адукацыі Андрэя Іванавіча Іванца, міністра інфармацыі Уладзіміра Барысавіча Пярцова, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршаха Экзарха ўсяе Беларусі, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровага прафесара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ігара Аляксан

“Дыктоўка Перамогі”

​​​​​​​26 красавіка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася “Дыктоўка Перамогі”. Студэнты ўніверсітэта, ліцэісты і навучэнцы школ г.Пінска з энтузіязмам выконвалі ўсе заданні тэста. На пытанні па тэме Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнасці і патрыятызму яны з лёгкасцю  далі адказы.

У напісанні дытоўкі прынялі ўдзел больш за сотню актывістаў БРСМ Пінска.

Праект “Дыктоўка Перамогі” рэалізуе БРСМ з мэтай прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павышэння гістарычнай граматнасці і патрыятычнага выхавання.

Рэспубліканскі  суботнік – 2023

​​​​​​​22 красавіка па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік. Па шматгадовай традыцыі ў гэты дзень прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, органаў улады, моладзь і ўсе астатнія нераўнадушныя беларусы прымаюць удзел у вясеннім навядзенні парадку. Да рэспубліканскага суботніка на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам далучылася адміністрацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, члены пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь”, студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўнівер

Сустрэча навучэнцаў ліцэя з кіраўніцтвам універсітэта

​​​​​​​20 красавіка адбылася сустрэча навучэнцаў ліцэя з з рэктарам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунаем Валерыем Іванавічам і  прарэктарам па вучэбнай рабоце Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Залатаровай Вольгай Аляксандраўнай.

У ПалесДУ арганізавана гарачая лінія па пытаннях уступнай кампаніі-2023

​​​​​​​ТЭЛЕФОН ГАРАЧАЙ ЛІНІІ ПА ПЫТАННЯХ ПРЫЁМНАЙ КАМПАНІІ

БУДНІЯ ДНІ

З  9:00 ДА 16:00  (перапынак з 13:00 да 13:30)

8-0165-30-13-30

 

СУБОТА

З 10:00 ДА 14:00

8-044-559-32-59

 

У ПалесДУ адбылася рабочая сустрэча па пытаннях лічбавізацыі Брэсцкай вобласці

​​​​​​​У межах выканання задач інфарматызацыі Брэсцкай вобласці  пры падтрымцы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта 14 красавіка 2023 года на пляцоўцы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося першае мерапрыемства, накіраванае на выпрацоўку стратэгіі лічбавай трансфарматызацыі розных галін, як эканомікі, так і іншых сфер жыцця нашага рэгіёна. У рабочай сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады і профільных прадпрыемстваў бліжэйшых раёнаў: Лунінецкага, Столінскага, Кобрынскага, Іванаўскага, Ганцавіцкага, Пінскага, Драгічынскага, Бярозаўскага, а таксама адміністрацыі СЭЗ “Брэст”.
Подписаться на