Бюлетэнь новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў САКАВІКУ 2023 г.
- Подробнее о Бюлетэнь новых паступленняў
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў САКАВІКУ 2023 г.
Сёння Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту спаўняецца 17 гадоў. За такі невялікі для ВНУ тэрмін мы ўжо дасягнулі многа. ПалесДУ сёння – гэта навукова-адукацыйны комплекс, які дынамічна развіваецца, з разнастайнасцю спецыяльнасцей, высокакваліфікаваным прафесарска-выкладчыцкім саставам, сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі, укараненнем інавацыйных адукацыйных праграм.
3 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце працавала дыялогавая пляцоўка па выніках Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, які непасрэдна прымаў удзел у мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі, студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта абмеркавалі асноўныя тэмы, якія былі закрануты Кіраўніком краіны ў звароце.
31 сакавіка 2023 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым пасланнем беларускаму народу і парламенту. Па традыцыі ў Палескім дзяржаўным універсітэце ў анлайн-рэжыме быў арганізаваны грамадскі прагляд паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім прысутнічалі выкладчыкі, супрацоўнікі ўніверсітэта, студэнты, члены каардынацыйнага студэнцкага савета ПалесДУ, прадстаўнікі прафсаюза, члены ГА “БРСМ” і ГА “Белая Русь”.
Фізкультурна-спартыўны фестываль “МЫ РАЗАМ!!!” набірае абароты. 4 красавіка ў спартыўнай зале ДУА “Пінская спецыялізаваная школа-інтэрнат” адбылася матчавая сустрэча па баскетболу, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. На спартыўнай пляцоўцы сустрэліся зборная каманда школы-інтэрнат і зборная каманда валанцёрскай арганізацыі “Крылы надзеі” факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. Перамогу атрымала зборная каманда студэнтаў.
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры". З 7 па 14 красавіка ў чытальных залах бібліятэкі прадстаўлены выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі за сакавік бягучага года.
7 красавіка па ўсім свеце адзначаецца Дзень здароўя. Гэта глабальная кампанія, якая накіравана на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем здароўя і аховы здароўя, з мэтай правядзення сумесных дзеянняў для аховы здароўя і дабрабыту людзей. Дэвіз сёлетняга Сусветнага дня здароўя: «Здароўе для ўсіх». Ён прымеркаваны да 75-годдзя з дня стварэння Сусветнай Арганізацыі Аховы здароўя.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий