Абласны тур рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2022”

​​​​​​​9 лістапада ў Брэсцкім абласным  грамадска-культурным цэнтры прайшоў абласны тур Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2022”. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлялі  Дзем’яновіч Паліна (факультэт эканомікі і фінансаў) і Папок Аліна (біятэхналагічны факультэт).

На факультэце эканомікі і фінансаў ПалесДУ завяршыў працу асенні стартап-лагер

“Восеньскія канікулы можна правесці з карысцю”, – вырашылі 17 старшакласнікаў і прайшлі рэгістрацыю ў якасці ўдзельнікаў асенняга стартап-лагера. Ужо ў трэці раз факультэт эканомікі і фінансаў адчыняе дзверы для актыўных рабят, якія жадаюць атрымаць тэарэтычныя веды і практычны вопыт працы над стартап-праектамі. Іншагароднія вучні школ жывуць у студэнцкім інтэрнаце, што дазваляе максімальна наблізіцца да жыцця студэнтаў.

“І ўся зямля была яму спадчынай”

9 лістапада ў чытальнай зале бібліятэкі вучэбнага корпуса № 3 супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі свята ў гонар шанавання 140-годдзя з дня нараджэння вялікага пісьменніка, класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. У літаратурнай гасцёўні “І ўся зямля была яму спадчынай” прынялі ўдзел ліцэісты, навучэнцы 10 “А” класа. Вядучыя мерапрыемства Аксанчук Лілія і Капалейшвілі Ціна пазнаёмілі з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка.

Літаратурная гасцёўня “І ўся зямля была яму спадчынай”

9 лістапада у 10.00 у чытальнай зале навучальнага корпуса №3 адбудзецца літаратурная гасцёўня “І ўся зямля была яму спадчынай”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа

Выстава-прагляд новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты! Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры".
З 4 па 11 лістапада ў чытальных залах бібліятэкі будуць дэманстравацца выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў кастрычніку бягучага года.

Дзень адчыненых дзвярэй у Палескім дзяржаўным універсітэце

​​​​​​​Дзень адчыненых дзвярэй – штогадовая знакавая падзея ў жыцці ўніверсітэта. 5 лістапада будучыя абітурыенты і іх бацькі наведалі Палескі дзяржаўны ўніверсітэт і сустрэліся з кіраўніцтвам факультэтаў, выкладчыкамі і студэнтамі.

Семінар для ідэалагічнага актыву горада Пінска

​​​​​​​4 лістапада 2022 года адбыўся семінар-вучоба для ідэалагічнага актыву горада Пінска, у якім прынялі ўдзел і прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. На павестцы дня былі разгледжаны тэмы: “Аб арганізацыі работы з моладдзю ў арганізацыях, прадпрыемствах і ўстановах горада Пінска”; “Аб арганізацыі працы з абавязанымі асобамі”; “Аб якасці выкарыстання дзяржаўнай сімволікі”.

IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы”

На базе Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 3-4 лістапада 2022 года адбылася традыцыйная IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы”.
Подписаться на