Сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта з намеснікам ваеннага камісара Брэсцкай вобласці Ю.М. Самашуком
У ходзе працоўнай нарады па пытаннях ваеннай бяспекі ў Міністэрстве абароны Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка паставіў задачу інфармаваць грамадскасць аб тых працэсах у ваеннай сферы, якія адбываюцца сёння вакол Рэспублікі Беларусь. З гэтай мэтай 26 кастрычніка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта з намеснікам ваеннага камісара Брэсцкай вобласці Юрыем Мікалаевічам Самашуком.









