Рэспубліканскі праект «Маладзёжная змена»

22 снежня 2023 года пачаў працу рэспубліканскі праект «Маладзёжная змена» на базе УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». Удзельнікамі праекта сталі члены Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета, сярод якіх намеснік старшыні студэнцкага савета Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Лізавета Бабіч.

Урачыстая цырымонія ўшанавання выкладчыкаў і супрацоўнікаў ПалесДУ

​​​​​​​21 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання выкладчыкаў і супрацоўнікаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Са словамі прывітання і падзякі да калектыву звярнуўся рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч.

Навагодні баль для таленавітай моладзі Брэстчыны

20 снежня ў сценах Косаўскага палаца прайшоў традыцыйны навагодні баль для таленавітых прадстаўнікоў моладзі Брэстчыны. Запрашэнні на ўрачыстасць атрымалі больш за 50 юнакоў і дзяўчат - лепшыя студэнты і навучэнцы. Гэта пераможцы алімпіяд і конкурсаў, спартыўных турніраў, удзельнікі розных сацыяльных праектаў. З лепшымі з лепшых маладых людзей Брэсцкай вобласці сустрэўся намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Краўчук Вадзім Васільевіч.

Абласны форум маладых парламентарыяў

​​​​​​​У Брэсце прайшоў форум старшынь, членаў моладзевых парламентаў пры абласных, гарадскіх і раённых саветаў дэпутатаў. У пасяджэнні прыняла ўдзел намеснік старшыні камісіі па пытаннях экалогіі, валанцёрскім руху і ўстойлівым развіцці Моладзевага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, старшыня Моладзевага парламента пры Пінскім гарадскім Савеце дэпутатаў, студэнтка 5 курса біятэхналагічнага факультэта Ганна Лазоўская.

Гартаючы навагоднія старонкі

Набліжаецца самы казачны, чароўны, яркі і таямнічы, такі доўгачаканы Новы год. Гэта свята цудаў і чараўніцтва з падарункамі, сюрпрызамі і здзяйсненнямі жаданняў.
Напярэдадні Новага года ў бібліятэцы на абанеменце вучэбнай літаратуры (навуч. корпус № 1) аформлена кніжна-часопісная выстава “Гартаючы навагоднія старонкі". На ёй прадстаўлена літаратура, якая дапаможа стварыць святочны настрой і весела сустрэць Новы год.

 

Выставачная работа бібліятэкі ў рамках ідэалагічнай і выхаваўчай работы

Ідэалогія ахоплівае ўсе асноўныя сферы жыцця грамадства: эканамічную, палітычную, сацыяльную, культурна-інфармацыйную. А.Р. Лукашэнка ў адным са сваіх выступленняў зазначыў, што грамадства не можа існаваць без цэласнага збору ідэй, каштоўнасцей і норм, якія аб'ядноўваюць усіх грамадзян, «…ідэалогія – гэта краевугольны камень у грамадзянскім будаўніцтве».

СВЯТА ДА НАС ПРЫХОДЗІЦЬ

Надыходзяць навагоднія святы. І, каб адчуць іх набліжэнне і стварыць святочны настрой, па традыцыі, многія з нас ладзяць прыгожыя фотасесіі на фоне арыгінальных фотазон.
Бібліятэка сёлета прыняла ўдзел у конкурсе навагодняй фотазоны "СВЯТА ДА НАС ПРЫХОДЗІЦЬ". Бо Новы год - гэта новая старонка, новыя мары і новыя здзяйсненні. Ён дорыць нам надзею на лепшае, прыносіць самыя радасныя пачуцці, звязаныя з любоўю і ўзаемаразуменнем.
Зазірніце ў чытальную залу (аўд. 3332) бібліятэкі, сфатаграфуйцеся і адчуйце чароўную атмасферу Новага года!

Цырымонія ўручэння прэміі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі таленавітай беларускай моладзі, якая вывучае кітайскую мову

​​​​​​​18 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры адбылася цырымонія ўручэння прэмій студэнтам і школьнікам, якія дабіліся значных поспехаў у вывучэнні кітайскай мовы. Стыпендыя заснавана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХХІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь»

15 снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Янкі Купалы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХХІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь”.

Міжнародны конкурс лепшых практык выкладання рускай мовы як замежнай у педагагічных ВНУ дзяржаў-удзельніц СНД

​​​​​​​У кастрычніку – снежні 2023 года Маскоўскім педагагічным дзяржаўным універсітэтам (МПДУ) супольна з Еўразійскай асацыяцыяй педагагічных універсітэтаў (ЕАПУ) праводзіўся міжнародны конкурс лепшых практык выкладання рускай мовы як замежнай у ВНУ дзяржаў-удзельніц СНД, якія рэалізуюць праграмы педагагічнай адукацыі.
Подписаться на