Бюлетэнь новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!

Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў СТУДЗЕНІ 2023 г.

Мерапрыемствы ў межах святкавання Тыдня беларускай навукі

​​​​​​​У межах святкавання Тыдня беларускай навукі навукова-інавацыйным аддзелам сумесна са Стартап-школай ПалесДУ праведзены шэраг мерапрыемстваў. У мерапрыемствах прынялі ўдзел начальнік навукова-інавацыйнага аддзела, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Рыбалка Юлія Аляксандраўна, загадчык лабараторыі “Бізнес-цэнтр” Хоміч Ганна Вітальеўна.

Кітайскі Новы год у ПалесДУ

​​​​​​​23 студзеня 2023 года ў беларуска-кітайскім цэнтры міжкультурных камунікацый адбылося мерапрыемства, прысвечанае Кітайскаму Новаму году.

Дамова аб супрацоўніцтве ПалесДУ і БарДУ

​​​​​​​19 студзеня паміж установай адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” і ўстановай адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” падпісана Дамова аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч і рэктар БарДУ Унсовіч Аляксандр Мікалаевіч.

Навукаёмістыя тэхналогіі і чалавек

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі. У бягучым годзе гэта 29 студзеня. Напярэдадні свята ўсім, хто заняты навукова-даследчай дзейнасцю, жадаем творчых поспехаў, новых цікавых адкрыццяў і публікацый, высокіх вынікаў, няхай вернымі будуць вашы гіпотэзы, а высновы заўсёды служаць дабру краіны.

27 студзеня - Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №1 арганізавана пераносная выстава-прагляд "Холокост: нельзя предать забвению",  на якой прадстаўлены кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, якія расказваюць аб тым, якую трагедыю перанёс яўрэйскі народ у гады другой сусветнай вайны. Экспануемая літаратура адрозніваецца стылем і спосабам падачы матэрыялу, але яе аб'ядноўвае адна агульная рыса - гэта боль за загубленыя жыцці і скалечаныя лёсы.

Бюджэтны працэс: сутнасць і ўдасканаленне

У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 1) экспануецца кніжна-часопісная выстава “Бюджэтны працэс: сутнасць і ўдасканаленне”. На ёй прадстаўлены матэрыялы, у якіх разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні фарміравання і функцыянавання бюджэтнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, выкладзены эканамічны змест бюджэту, прынцыпы пабудовы бюджэтнай сістэмы, парадак фарміравання і выканання бюджэтаў розных узроўняў.

Мірная і стваральная Беларусь

У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы 2023 год у Беларусі аб'яўлены Годам міру і стварэння.

У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3) прадстаўлена кніжная выстава “Мірная і стваральная Беларусь”.

Падведзены вынікі першага тура Універсітэцкай алімпіяды Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта

​​​​​​​У І туры Універсітэцкай алімпіяды Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел абітурыенты  з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Дабрачынная акцыя “Ад усё душы”

​​​​​​​Па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, агучанай на дабрачынным свяце, прысвечаным акцыі “Нашы дзеці”, дадзены старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей “Ад усё душы”. У гэтым годзе акцыя праходзіць з 3 па 15 студзеня.
Подписаться на

​​​​​​​