Шэдэўры архітэктуры

Прыродныя прыгажосці нашай планеты ўдала дапаўняюцца архітэктурнымі шэдэўрамі. Некаторыя з аб'ектаў выклікаюць неверагоднае захапленне. Гледзячы на ​​будынкі, немагчыма ўявіць, што яны - твор чалавечых рук. У пабудовах гарманічна пераплятаецца геніяльнасць архітэктараў, бязмежная фантазія, найноўшыя тэхналогіі і эстэтычная прыгажосць. А яшчэ архітэктура неаддзельная ад месца, яна перадае каларыт краіны і ўнікальную атмасферу канкрэтнай лакацыі, няхай гэта будзе буйны горад ці закінуты сярод лясоў пасёлак.

Стварэнне аўтарскіх профіляў у навуковых сацыяльных сетках

1 сакавіка 2022 года ў 15.00 бібліятэка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае выкладчыкаў кафедраў наведаць Залу электронных рэсурсаў для стварэння аўтарскіх профіляў у навуковай сацыяльнай сетцы ResearchGate і ў базе даных вучоных ORCID. Дапамога ў рэгістрацыі і размяшчэнні аўтарскіх публікацый будзе аказана супрацоўнікамі бібліятэкі.

Гарадскі мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь

У кожнага народа ёсць слаўныя воінскія перамогі, памяць, пра якія перадаецца з пакалення ў пакаленне. На такіх перамогах выхоўваецца дух нацыі, гонар за веліч продкаў. 23 лютага па традыцыі лічыцца святам сапраўдных мужчын, якое адзначаюць у многіх постсавецкіх рэспубліках.

Міжнародны дзень роднай мовы ў Палесскiм дзяржаўным унiверсiтэце

22 лютага ў чытальнай зале бібліятэкі вучэбнага корпуса №1 супрацоўнiкi бібліятэкі арганiзавалi свята беларускай мовы, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. У літаратурнай гасцёўні “Таямніцы роднай мовы” прынялі ўдзел студэнты групы 21БУ-1. Вядучыя мерапрыемства Балабосава Ульяна і Кочкін Вячаслаў з гонарам расказалі гасцям мерапрыемства, што нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

220 гадоў з дня нараджэння В. Гюго

У бібліятэцы, на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (аўд.3221), адкрылася кніжная выстава “Абаронца адрынутых”, прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння Віктора Мары Гюго. Пісьменнік, паэт, празаік і драматург, ён стаў адной з самых значных фігур у французскай літаратуры і прыкладам таго, наколькі свабодным і сумленным можа быць творца. Будучы актыўным грамадскім дзеячам, літаратар асуджаў няроўнасць у грамадстве і адхіляў несправядлівыя законы.

Подписаться на