Электронна-бібліятэчная сістэма выдавецтва "ЛАНЬ"

Паважаныя карыстальнікі!
Нагадваем, што з 1 студзеня 2022 г. па 31 снежня 2022 г. бібліятэкай арганізаваны доступ да электроннай бібліятэчнай сістэмы “Лань”.
Доступ да базы дадзеных магчымы як з камп`ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта, так і аддалена. Каб скарыстацца аддалена неабходна адзін раз зарэгістравацца ў базе дадзеных з камп`ютараў, змешчаных у лакальнай сетцы ПалесДУ, а затым праглядаць інфармацыю з любога іншага камп`ютара ці мабільнай прылады.

Дыялогавая пляцоўка "Беларусь будучыні" па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

8 лютага ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка "Беларусь будучыні" па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

МААП «Бастыён» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адзначыў 10-годдзе з дня заснавання і сваё прафесійнае свята

8 лютага 2021 года маладзёжны атрад аховы правапарадку "Бастыён" Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адзначыў 10-годдзе з дня заснавання і сваё прафесійнае свята - Дзень МААП.

Віншуем удзельнікаў V Міжнароднага тэлепраекта "Кубак дружбы"!

Віншуем народны клуб аматараў лацінаамерыканскай культуры «Solymar» (кіраўнік Дэльгада Іван Таранса) з перамогай у V Міжнародным тэлевізійным праекце «Кубак дружбы», які праходзіў 30 студзеня 2022 года ў горадзе Мінску.

Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта палепшыў пазіцыі ў сусветным рэйтынгу!

3 лютага 2022 года апублікаваны даныя 13-га выдання міжнароднага рэйтынгу TRANSPARENT RANKING: Institutional Repositories by Google Scholar (February 2022). Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта па-ранейшаму застаецца ў дзесятцы найлепшых сярод рэпазітараў, электронных архіваў, электронных бібліятэк Беларусі і займае 8-ю пазіцыю, а таксама з'яўляецца лідэрам па Брэсцкай вобласці.

2022 год аб'яўлены ў Беларусі Годам гістарычнай памяці

У чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №3) адкрылася кніжная выстава "2022 – Год гістарычнай памяці". Гісторыя народа - гэта наша мінулае, урокі жыцця і памяць. Гэта тое, што вызначае нашую сучаснасць. Прадстаўленыя матэрыялы дазволяць больш даведацца пра гістарычную, культурную, духоўную і гераічную спадчыну Беларусі. Выстава складаецца з трох раздзелаў: "Гістарычнае мінулае", "Адзінства беларускага народа" і "Гераічная спадчына".

Выдача камплектаў падручнікаў

Графікі выдачы камплектаў падручнікаў студэнтам ДФО на 2 семестр 2021/2022 г.

Біятэхналагічны факультэт
Інжынерны факультэт
Факультэт АЗЛЖ
Факультэт эканомікі і фінансаў

Штогадовае Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

28 студзеня 2022 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Кітайскі Новы год у ПалесГУ

1 лютага ў беларуска-кітайскім цэнтры міжкультурных камунікацый адбылося святкаванне Кітайскага Новага года. Кітайскі Новы год адзначаецца па месяцовым календары - у другі маладзік пасля дня зімовага сонцастаяння (пасля 21 або 22 снежня).

Сустрэча рэктара ўніверсітэта з аспірантамі і маладымі вучонымі ўніверсітэта

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень беларускай навукі. Гэта свята акадэмікаў, вучоных, прафесараў і студэнтаў, якія вырашылі прысвяціць сваё жыццё навукова-даследчай дзейнасці.

Подписаться на