![](/sites/default/files/styles/n/public/2023-06/%D0%BC_0.png?itok=7a8je7c1)
Студэнты ПалесДУ прынялі актыўны ўдзел у міжнародным маладзежным форуме “Духоўнасць. Міралюбнасць. Адзінства. Моладзь за адраджэнне і стварэнне ў імя будучыні”, які прайшоў у красавіку бягучага года. Марачэўская Таццяна (інжынерны факультэт) і Копаць Ганна (факультэт эканомікі і фінансаў), якія прадставілі свае працы ў конкурсах эсэ “Якім бы я хацеў бачыць будучыню Беларусі і свету”, фотаздымкаў “Шчодрыя сэрцы замежных сяброў, закаханых у Беларусь!” і відэаролікаў “Беларусь – краіна дружбы, міру і адзінства”, былі адзначаны дыпломамі. Лепшыя работы форуму былі прадэманстраваны на Інтэрнацыянальнай выставе “Велікодная радасць” і ўрачыстым пасяджэнні форуму.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии