Прыярытэтнымi напрамкамі навуковых даследаванняў з'яўляюцца:
- Распрацоўка і аптымізацыя аграбіятэхналогій для вытворчасці кланальнага пасадачнага матэрыялу і ўстойлівых сартоў раслін, уключаючы малекулярна-генетычны кантроль і выкарыстанне стымулятараў росту;
- Генатыпаванне раслін і жывёл;
- Клетачныя біятэхналогіі;
- Даследаванне ўстойлівасці да інсектыцыдаў, вывучэнне і прымяненне біялагічна актыўных рэчываў, атрыманых з глебнай мікрафлоры, а таксама атрымання пасевнага матэрыялу базідыяльных грыбоў вешанкі звычайнай і шампіньёна двухспоравага;
- Распрацоўка і аптымізацыя высокаінтэнсіўных аграбіятэхналагічных сістэм вырошчвання гідрабіёнтаў у ўстаноўках замкнёнага водазабеспячэння, інтэграцыя інтэлектуальных сістэм маніторынгу і аўтаматызаванага кіравання біапрацэсамі;
- Стварэнне алгарытмаў машыннага навучання і лічбавых двайнікоў для вытворчасці, распрацоўка праектаў ландшафтна-планіровачнай арганізацыі аб’ектаў ландшафтнай архітэктуры;
- Удасканаленне тэхналогій фінансавага інжынірынгу для павышэння інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі;
- Бізнес-мадэляванне ўтылізацыі пластыкавых матэрыялаў у кантэксце пераходу да зялёнай эканомікі;
- Персаніфікаваны падыход да падрыхтоўкі спартсменаў з акцэнтам на здароўе і функцыянальны стан, уключаючы навукова-метадычнае забеспячэнне ў фізічнай культуры і спорце.
Знакавыя навуковыя распрацоўкі
- Распрацаваны і запатэнтаваны інкубацыйныя апараты для рэпрадукцыі афрыканскага кларыевага сома (Clarias gariepinus), а таксама ўстаноўка замкнёнага водазабеспячэння для вырошчвання каштоўных відаў рыб з сістэмай інтэнсіфікацыі тэхналагічных працэсаў;
- Распрацавана методыка запуску і функцыянавання сістэмы біялагічнай ачысткі абаротных вод у індустрыяльнай аквакультуры;
- Прэпарат “Поле-Агравіт Р” — рэгулятар росту раслін на аснове глебнай бактэрыі Rhodococcus erythropolis;
- Распрацаваны тэхнічныя ўмовы на пасевны матэрыял грыбоў вешанкі і шампіньёнаў;
- Распрацаваны тэхнічныя рэгламенты вытворчасці пасадачнага матэрыялу каштоўных сельскагаспадарчых культур;
- Прылада для дыстальнага блакіравання інтрамедуллярнага стрыжня ў поліаксіальных плоскасцях пры лячэнні пералому вялікаберцавай косткі;
- Распрацавана і ўкаранёна ў рабочы працэс рэгулятара сістэма ацэнкі рызык фінансавага сектара (СОРФІС) у Беларусі.
Навукова-даследчыя лабараторыі
Функцыянуюць навукова-даследчыя лабараторыі, чатыры з якіх з’яўляюцца галіновымі:
- Галіновая лабараторыя «ДНК і клетачных тэхналогій у раслінаводстве і жывёлагадоўлі»;
- Галіновая лабараторыя «Навукова-метадычнае і медыка-біялагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі спартсменаў у алімпійскіх відах спорту»;
- Галіновая лабараторыя «Лонгітудынальныя даследаванні»;
- Галіновая навукова-даследчая лабараторыя фінансавага і банкаўскага інжынірынгу.
Студэнцкае навуковае таварыства
Актыўна функцыянуе студэнцкае навуковае таварыства. Члены студэнцкага навуковага таварыства з’яўляюцца асноўным рэзервам навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ўніверсітэта.
Навукова-практычныя канферэнцыі
У Палескiм дзяржаўным універсітэце ўжо стала традыцыяй правядзенне навукова-практычных канферэнцый:
- Навуковы патэнцыял моладзі — будучыні Беларусі;
- Інжынірынг: тэорыя і практыка;
- Устойлівае развіццё эканомікі: стан, праблемы, перспектывы;
- Мова і міжкультурная камунікацыя: сучасныя вектары развіцця;
- Банкаўская сістэма: устойлівасць і перспектывы развіцця;
- Біятэхналогія: дасягненні і перспектывы;
- Здароўе для ўсіх;
- Пінскія чытанні.
Навукова-практычныя часопісы
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт ажыццяўляе выпуск навукова-практычных часопісаў:
- Эканоміка і банкі;
- Здароўе для ўсіх;
- Веснік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя прыродазнаўчых навук;
- Веснік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя грамадскіх і гуманітарных навук;
- Турызм і гасціннасць.
Часопісы «Эканоміка і банкі», «Веснік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя прыродазнаўчых навук», «Веснік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя грамадскіх і гуманітарных навук» уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.









