Сардэчна запрашаем у бібліятэку Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта!

 

Бібліятэка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта была створана на базе фондаў бібліятэк Пінскага дзяржаўнага вышэйшага банкаўскага каледжа і філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ў г. Пінску.
 
Яна з'яўляецца цэнтрам інфармацыйнай прасторы ВНУ, абслугоўвае прафесарска-выкладчыцкі састаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, ліцэістаў, супрацоўнікаў ВНУ. Для карыстальнікаў прадастаўлены чытальныя залы, абанементы ў двух карпусах і Зала электронных рэсурсаў.
 
У бібліятэцы выкарыстоўваецца АІБС «ІРБІС-64», дзякуючы якой аўтаматызаваны ўсе бібліятэчныя працэсы. Увесь фонд адлюстраваны ў ЭЛЕКТРОННЫМ КАТАЛОГУ.
 
Фонд бібліятэкі універсальны і прадстаўлены ўсімі відамі і тыпамі дакументаў. Аснову складае вучэбная, вучэбна-метадычная і навуковая літаратура па профілю ўніверсітэта.
 
У чытальных залах і на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры адкрыты доступ да фондаў. У Зале электронных рэсурсаў засяроджаны фонд на электронных носьбітах, прадастаўлены доступ да сусветных інфармацыйных рэсурсаў, Інтэрнэт.
 
Па лакальнай сетцы, якая аб'ядноўвае ўсе карпусы і інтэрнаты ўніверсітэта, карыстальнікі маюць доступ да электроннага каталога, да рускамоўных і англамоўным электронных інфармацыйных рэсурсаў сусветных вытворцаў.
 
Фарміруецца электронная бібліятэка з поўнымі тэкстамі прац навукоўцаў універсітэта. Створаны Рэпазітар ПалесДУ.
 
Бібліятэка супрацоўнічае з найбуйнейшымі інфармацыйнымі цэнтрамі: Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкай Беларусі, Фундаментальнай бібліятэкай БДУ, БелСГБ і шэрагам іншых. 

​​​​​​​libpoles@mail.ru


​​​​​​​