Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і ліцэісты! Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
У гэты святочны дзень жадаем усім студэнтам - выдатных вынікаў, мэтанакіраванасці і жадання ў пазнанні новага, актыўнага культурнага і спартыўнага жыцця, добрага здароўя і добрага настрою, педагогам - здароўя, рэалізацыі творчых задум і прафесійных дасягненняў.
У сучасным грамадстве веды становяцца важнейшым рэсурсам. У падрыхтоўцы спецыялістаў, якія валодаюць высокай прафесійнай кампетэнтнасцю, бібліятэка адыгрывае важную ролю, бо высокая якасць адукацыі сёння магчыма толькі пры наяўнасці традыцыйных і сучасных форм бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання студэнтаў універсітэта.
Першыя дні ў навучальнай установе няпростыя для кожнага студэнта. Для вас, першакурснікі, аформлена кніжная выстава “Прыйшла студэнцтва пара”. Прадстаўленыя падручнікі, навучальныя дапаможнікі дапамогуць вам адаптавацца ў працэсе навучання, раскажуць аб развіцці вышэйшай адукацыі, аб гісторыі і сучасным жыцці нашага універсітэта. Падрабязней пазнаёміцца з выданнямі вы зможаце на абанеменце вучэбнай літаратуры (навучальны корпус № 3, аўд. 3214).
Мы спадзяемся, што Вы станеце нашымі пастаяннымі чытачамі, і гэтае супрацоўніцтва будзе гарантаваць поспехі і выдатныя вынікі ў вучобе!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии