Паважаныя калегі і чытачы!
Віншуем вас з Днём бібліятэк Рэспублікі Беларусь!
Дзень бібліятэк адзначаюць не толькі бібліятэчныя работнікі, але і ўсе, хто не мысліць свайго жыцця без кнігі, хто мае дачыненне да чытання, ведаў, асветы. Многім людзям бібліятэкі адкрылі дарогу ў вялізны свет ведаў, навукі і асветы, чалавечай мудрасці.
Высокая і высакародная наша місія - захоўваць скарбы ведаў і перадаваць людзям.
Жадаем усім поспехаў у працы, здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем'ях, каханні і падзякі вашых чытачоў!
Няхай вам спадарожнічаюць поспех і творчае натхненне!
З павагай, калектыў Бібліятэкі
- Войдите, чтобы оставлять комментарии