![](/sites/default/files/styles/n/public/2023-09/%D0%BA%D1%83%D1%86.jpg?itok=VDr-_tUc)
8 верасня 2023 года была падпісана Дамова аб супрацоўніцтве паміж установай адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” і ўстановай адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна”. Подпісы пад дакументам паставілі рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч і рэктар БрДУ ім. А.С. Пушкіна Голубеў Юрый Пятровіч.
Рэктары універсітэтаў дамовіліся аб узаемавыгадным супрацоўніцтве ў галіне навукі, даследаванняў і адукацыі. У прыватнасці, пазначана ўзаемная цікавасць у абмене вопытам прафесарска-выкладчыцкага складу, правядзенні сумесных навукова-даследчых работ, навучальных і навуковых мерапрыемстваў (семінараў, канферэнцый, сімпозіумаў), рэалізацыі сумесных даследчых праектаў, публікацыі матэрыялаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии