![](/sites/default/files/styles/n/public/2023-09/%D1%89%20%281%29.jpg?itok=_Pp2b_tA)
15-16 верасня 2023 года на базе УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Е.Полацкай» у рамках выязнога пасяджэння Савета маладых навукоўцаў Рэспублікі Беларусь прайшла цырымонія ўзнагароджання ўстаноў вышэйшай адукацыі і маладых навукоўцаў Рэспублікі Беларусь. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт атрымаў падзяку Савета маладых навукоўцаў пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел і арганізацыю экспазіцыі ў рамках Фестывалю навукі-2023.
Асобнай падзякай адзначаны старшыня Савета маладых вучоных ПалесДУ Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии