15 верасня 2023 года прайшло выязное пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. У зале пасяджэння Палаца культуры нафтавікоў адбыўся круглы стол на тэму: «Сацыяльная падтрымка маладых работнікаў прадпрыемстваў», на якім член Савета маладых навукоўцаў Міністэрства адукацыі РБ, старшыня Савета маладых навукоўцаў Палескага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры біятэхналогіі Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна расказала аб узаемадзеянні Палескага дзяржаўнага універсітэта з рэальным сектарам эканомікі.
На базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай прайшоў семінар аб падрыхтоўцы і правядзенні 13-ага сезона Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» ва ўстановах вышэйшай адукацыі. У якасці спікера выступіла Дар'я Паўлоўская, інспектар упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі РБ.
16 верасня ў Наваполацку, які сёлета носіць высокае званне Моладзевай сталіцы, прайшоў «Дзень навуковай моладзі» (у якасці рэгіянальнага этапу навуковага мерапрыемства «Фестываль навукі – 2023» ) з удзелам Савета маладых навукоўцаў пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. Урачыстае адкрыццё мерапрыемства прайшло з удзелам начальніка ўпраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі РБ Пякуцька П.М., старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Дзямідава Д.У., рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай Раманоўскага Ю. Я.
На мерапрыемстве працавалі дзве пляцоўкі:
- Інтэрактыўная пляцоўка-выстава па напрамках навуковай дзейнасці ўстаноў адукацыі і прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (выстава навуковых дасягненняў маладых навукоўцаў, воркплейсы па спецыяльнасцях, майстар-класы, квізы, досведы, турнір па настольных гульнях);
- Адкрытыя лекцыі вучоных Рэспублікі Беларусь. Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна, старшыня Савета маладых навукоўцаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры біятэхналогіі выступіла з лекцыяй «Гісторыя пра тое, як ламаецца мозг».
- Войдите, чтобы оставлять комментарии