15 верасня 2023 года адбылося выязное пасяджанне кафедры эканомікі і бізнесу ў ААТ «Агра-Моталь».
Падчас экскурсіі, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Алесік Эдуард Анатолевіч азнаёміў не толькі з вытворчымі аб'ектамі прадпрыемства, але і мясцовымі славутасцямі.
Першы аб'ект, які наведалі выкладчыкі – Дзяржаўная ўстанова культуры «Мотальскі музей народнай творчасці».
Дырэктар музея Кульбеда Вольга Рыгораўна прадставіла экспазіцыйныя залы музея, дзе захаваліся рэгіянальныя асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры Заходняга Палесся: гісторыя і сялянскі побыт, рамёствы, земляробства, лёнаапрацоўка, ткацтва, адзенне, абрады.
Далей Эдуард Анатолевіч Алесік правёў знаёмства з вытворчасцю. Аб'ектамі наведвання сталі: лінія мыйкі, ачысткі і вакуумнага пакавання гародніны і бульбы; бульбасховішча і сховішча для агародніны, а таксама сховішча для пладовай прадукцыі; цяпліца і мерыстэмная лабараторыя; пладовы сад.
Эдуард Анатолевіч расказаў аб ўнікальных тэхналогіях і абсталяванні, якія ўсталяваны на прадпрыемстве – гэта і лінія вакуумнага пакавання гародніны і бульбы, якая дазваляе ідэальна захоўваць усе натуральныя пажыўныя і смакавыя ўласцівасці без хімічных дадаткаў і замарожвання, на працягу 10 сутак, і сучасныя лініі па мыйні і сартаванні бульбы і халадзільныя камеры для захоўвання яблыкаў і шмат што іншае. Таксама Эдуард Анатолевіч расказаў аб перспектывах развіцця прадпрыемства і інавацыі, якія хуткім часам буду ўкаранёны ў вытворчасць.
Дзякуем кіраўніцтва ААТ «Агра-Моталь» за цеснае супрацоуніцтва і цёплы прыём. Жадаем дынамічнага развіцця, поспехаў і новых вяршынь у бізнэсе!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии