Студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з рэктарам Дунаем Валерам Івановічам пабывалі на галоўнай прэм'еры года - фільме «На другім беразе».
Гістарычная драма, якая раскрывае падзеі адной з самых трагічных старонак у гісторыі Беларусі – гэта цудоўная кінастужка Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Спачуваючы лёсам герояў, якія трапілі ў вір падзей, глядач усведамляе значнасць і сілу адзінства, вытокі якога ў любві да Радзімы, да блізкіх, да таго, што свята і дорага.На працягу прэм'ернага тыдня, пры падтрымцы БРСМ, прафсаюза студэнтаў і прафсаюза супрацоўнікаў універсітэта, фільм наведалі больш за 150 супрацоўнікаў і студэнтаў ПалесДУ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии