У Палескім дзяржаўным універсітэце 21 верасня прайшло пашыранае пасяджэнне Каардынацыйнага студэнцкага савета. Падчас пасяджэння студэнты абмеркавалі Нацыянальны даклад “Аб становішчы моладзі ў Рэспубліцы Беларусь у 2022 годзе”, які ўключае дэмаграфічныя, адукацыйныя, сацыяльна-эканамічныя, аздараўленчыя, культурныя, спартыўныя, сямейныя аспекты жыцця моладзі.
З ключавых тэм дакладу можна вылучыць:
1. Адукацыя, навука і культурна-адукацыйная дзейнасць моладзі;
2. Здароўе маладога пакалення;
3. Прававое выхаванне;
4. Моладзь у грамадска-палітычных працэсах.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии