У рамках Тыдня прафілактыкі экстрэмізму ў моладзевым асяроддзі ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў шэраг сустрэч з першакурснікамі.
21 верасня намеснік пракурора Пінскай міжраённай пракуратуры Бабіч Кацярына Эдуардаўна выступіла перад першакурснікамі факультэта эканомікі і фінансаў з лекцыяй “расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа: аднаўленне гістарычнай справядлівасці”. Кацярына Эдуардаўна расказала маладым людзям пра вынікі расследавання пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы па фактах здзяйснення нацысцкімі злачынцамі, іх саўдзельнікамі генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
Пасля лекцыі намеснік пракурора правяла гутарку па прафілактыцы экстрэмізму і тэрарызму, а таксама нагадала, што правапарушальнікі нясуць крымінальную, адміністрацыйную, грамадзянска-прававую адказнасць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры эканомікі і бізнесу Яленская Ірына Эдуардаўна расказала першакурснікам пра лёсы пінскіх габрэяў, якія загінулі ад зверстваў фашыстаў.
20 верасня адбылася сустрэча-гутарка прарэктара Заранка Міхаіла Міхайлавіча з першакурснікамі і студэнцкім саветам біятэхналагічнага факультэта.
Старшы оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Пінскага ГАУС, маёр міліцыі Дзмітрый Іванавіч Яромчык сустрэўся са студэнтамі факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. На сустрэчы Дзмітрый Іванавіч расказаў, што такое экстрэмізм, растлумачыў прысутным аспекты адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, а таксама адказаў на пытанні студэнтаў.
Першакурснікі інжынернага факультэта сустрэліся з начальнікам аддзела кадравай работы і прававога забеспячэння Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Лірай Наталляй Міхайлаўнай, членам рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання “Беларускае таварыства “Веды”. Наталля Міхайлаўна выступіла з лекцыяй “Экстрэмізм – праблема сучаснасці”.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии