26 верасня прайшоў турнір па міні-футболу паміж моладзевымі атрадамі аховы правапарадку і добраахвотнымі дружынамі, прысвечаны Дню ўтварэння адмысловых падраздзяленняў патрульна-паставой службы міліцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У турніры прымалі ўдзел 5 каманд: ваякі МААП ПалесДУ, ПГАТК, супрацоўнікі ППСМ, кіраўнікі добраахвотных дружын і падраздзяленняў.
Каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта МААП “Бастыён” заняла ганаровае 2-е месца.
У намінацыі “Лепшы нападаючы” быў адзначаны і ўзнагароджаны студэнт факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця з Узбекістана Рэймбаеў Санжар Бахрам Улы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии