![](/sites/default/files/styles/n/public/2023-10/%D0%BC%D0%B0%D1%80%D1%82%20%D0%B7%D0%B0%D1%81%D1%82.jpg?itok=x9yUpFcg)
28 верасня 2023 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў.
На парадку дня былі разгледжаны наступныя пытанні:
- Справаздача аб рабоце прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі за перыяд 2022/2023 навучальны год;
- Аб змяненні складу прафсаюзнага камітэта.
Даклад аб рабоце прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі за перыяд 2022/2023 навучальны год прадставіў старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Чарнавус Захар Валянцінавіч.
На 2023/2024 навучальны год неабходна было абраць новых старшыню і намесніка старшыні прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў. Агульным галасаваннем на пасаду Старшыні была абрана студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і фінансаў Уладычык Марта Уладзіміраўна.
На пасаду намесніка старшыні была абрана студэнтка 3 курсы біятэхналагічнага факультэта Сахарук Дар'я Эдуардаўна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии