![](/sites/default/files/styles/n/public/2023-10/%D0%BA%D0%B5%D0%BD_4.jpg?itok=znEt7V7u)
Урачысты сход, прысвечаны Дню настаўніка, адбыўся ў Палацы Рэспублікі 28 верасня 2023 года. Выкладчыкі і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з рэктарам Валерыем Іванавічам Дунаем прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Галоўчанка Раман Аляксандравіч зачытаў прывітальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адрас усіх педагогаў краіны, а таксама ад сябе асабіста і ад імя ўрада краіны павіншаваў усіх з надыходзячым святам. Падчас святочнага вечара былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусі — 2023”. Пераможцам стаў Сяргей Шаманскі, настаўнік выяўленчага мастацтва Доўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна.
Святочную праграму гасцям свята падарылі дзіцячыя творчыя калектывы з усіх абласцей нашай краіны і Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Аляксей Глызін.
У завяршэнні ўрачыстага мерапрыемства да ўсіх прысутных са словамі віншаванняў звярнуўся Міністр адукацыі Андрэй Іванавіч Іванец.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии