4 кастрычніка на базе вайсковай часці 12147 горада Асіповічы прайшоў студэнцкі патрыятычны форум. Удзельнікамі мерапрыемства сталі старшыні студэнцкіх саветаў ВНУ, у тым ліку старшыня Студэнцкай Рады Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Краўчук Алеся. Маладыя людзі сустрэліся з в. а. намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце вайсковай часці 12147 гвардыі маёрам Пракопчыкам В.В.
Сустрэча праходзіла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі "развіццё патрыятызму ў сучасным грамадстве". Для дзяцей была праведзена экскурсія па вайсковай частцы, прадэманстраваны ўзбраенне і экіпіроўка вайскоўца. Студэнты пазнаёміліся з прыладай стралковай зброі, навучыліся страляць з яго, паспрабавалі салдацкую кашу.
Таксама маладыя людзі наведалі музей баявой славы, які знаходзіцца на тэрыторыі вайсковай часткі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии