Прыём дзяржаўнага экзамену ў слухачоў завочнай формы навучання факультэта дадатковай адукацыі спецыяльнасці» «Трэнерская работа (з указаннем віду спорту)» праводзіўся 4 кастрычніка 2023 года ў вуснай форме. Да комплекснага дзяржаўнага экзамену былі дапушчаны ўсе слухачы групы ПТ - 2102 завочнай формы навучання. У склад камісіі ўвайшлі выкладчыкі кафедры фізічнай культуры і спорту УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт»: Гаўрылік М. В., Кузняцова А.Ц., Якаўлеў А. М., Каралевіч Г.М.. Старшынёй Дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі была Кармалыс Д.У. (галоўны спецыяліст аддзела спорту і падрыхтоўкі рэзерву ўпраўлення спорту і турызму Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта).
Усе слухачы па выніках здачы комплекснага дзяржаўнага экзамену атрымалі высокія балы. Такія вынікі комплекснага дзяржаўнага экзамену сведчаць аб высакаякасным узроўні падрыхтоўкі слухачоў на факультэце дадатковай адукацыі ва УА “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт”. Найбольш глыбокія веды на вусным экзамене паказалі: Бартнічук Кацярына Сяргееўна і Свентаржэцкі Ягор Сяргеевіч. Па выніках здачы комплекснага дзяржаўнага экзамену ўсім слухачам прысвоена кваліфікацыя “трэнер-выкладчык”.
Супрацоўнікі кафедры фізічнай культуры і спорту і факультэт дадатковай адукацыі віншуе слухачоў са здачай дзяржаўнага экзамену і жадаюць поспехаў у будучым!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии